Грамадства

Беларуская армія, падобна, атрымала новую партыю самалётаў-знішчальнікаў

На адным з каналаў у тыктоку пра Узброеныя сілы Беларусі засвяцілася відэа з палётам беларускага знішчальніка Су-30CM з бартавым нумарам «06». На хвасце самалёта выразна бачны дзяржаўны сцяг Беларусі, заўважыў тэлеграм-канал «ОтВинта. Авиация Беларуси». З гэтага робіцца выснова, што УС РБ маглі атрымаць ад Расіі новую партыю самалётаў.

Скрыншот з відэа

Аўтар канала звяртае ўвагу, што першая пастаўленая ў ВПС Беларусі партыя з чатырох Су-30СМ носіць бартавыя нумары з «01» па «04», а ніякіх афіцыйных заяў аб папаўненні парку знішчальнай авіяцыі ў апошні час не было.

Колькі новых самалётаў магла атрымаць апошнім часам Беларусь, пакуль невядома, але бартавы нумар «06» сведчыць, што як мінімум павінен быць і знішчальнік з бартавым «05».

Апошні анонс аб новых пастаўках у Беларусь Су-30СМ быў ад міністра абароны Віктара Хрэніна ў лютым гэтага года. Падобна на тое, што на кадрах якраз адзін з іх, таму ў найбліжэйшы час варта чакаць афіцыйных заяў ад Мінабароны.

Каментары

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной7

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной

Усе навіны →
Усе навіны

ГУР Украіны атакавала расійскую базу беспілотнікаў у Сірыі

Падазраванаму ў замаху на Трампа выставілі абвінавачванне3

Па свеце распаўсюджваецца новы варыянт кавіду ХЕС. Чым ён адрозніваецца ад папярэдніх1

Зляпілі з таго, што ўжо было: пачаў працу новы тэлеканал — «Першы інфармацыйны»7

Рамзан Кадыраў выгуляў па Грозным матацыкл «Мінск»2

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася38

«Мучымся». Дальнабойшчык расказаў, што ў чарзе на мяжу пад Брэстам стаяць тыднямі1

Расійскі прапагандыст, пра смерць якога паведамляла ГУР Украіны, пакуль жывы1

Беларус збіраў яблыкі і наткнуўся на мілага грызуна з Чырвонай кнігі ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной7

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной

Галоўнае
Усе навіны →