Хлопец купіў у інтэрнэце пасведчанне кіроўцы, а забіраць яго пайшоў у міліцыю
18-гадовы жыхар Мінска планаваў адвучыцца ў аўташколе, каб атрымаць пасведчанне кіроўцы, аднак вучоба яму не надта давалася. Тады ён вырашыў набыць правы праз інстаграм, але быў надта наіўным.
Гартаючы стужку ў сацсетцы, хлопец наткнуўся на рэкламу заваблівай паслугі: можна атрымаць афіцыйнае пасведчанне кіроўцы за кароткі тэрмін (3-5 дзён), поўная аплата (850 рублёў) — пасля вырабу. Малады чалавек клюнуў на гэтую прапанову, унёс перадаплату за правы і стаў чакаць паведамлення, што дакументы гатовыя.
Праз некаторы час замоўца атрымаў фота пасведчання і просьбу пералічыць рэшту сумы. Кліента запэўнілі: пасля гэтага пасведчанне можна забраць у міжраённым экзаменацыйным аддзеле ДАІ.
Пасля таго ён сапраўды звярнуўся ў міліцыю і там даведаўся, што стаў ахвярай махляроў. Па факце махлярства завялі крымінальную справу, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Варажбітка развяла беларуску амаль на 60 тысяч рублёў
Махляры міжнароднага кол-цэнтра падманулі людзей на мільён еўра. Затрыманні праводзіліся ў Малдове, Румыніі і Украіне
З'явілася новая схема тэлефоннага махлярства. Прычым тэлефануюць з беларускіх нумароў
Мінчанка хацела вярнуць крадзеныя блогерам грошы і звярнулася да юрыстаў. Тыя таксама аказаліся махлярамі
Каментары