55-гадовая жыхарка Фрунзенскага раёна Мінска ўжо не раз звярталася да па дапамогу да рознага кшталту экстрасэнсаў у вырашэнні сваіх жыццёвых праблем. Летась адна варажбітка часта давала ёй небясплатныя парады ў асабістых пытаннях. Але гэтым разам, як паведамляе Следчы камітэт, жанчыну падманулі на вельмі буйную суму.
У ліпені гэтага года жанчыне напісала невядомая, якая прадставілася экстрасэнсам. Суразмоўца настойліва цікавілася яе здароўем і асабістымі справамі. Калі ж тая задала пытанне пра сваю будучыню, то варажбітка сказала, што трэба неадкладна разбірацца з сітуацыяй і ставіць «абарону», але гэта каштуе вельмі дорага.
Напалоханая жанчына перавяла варажбітцы ўсё, што ў яе было — больш за 59 тысяч беларускіх рублёў. Але гэтага нібыта хапала толькі для таго, каб пачаць працу, а каб давесці да канца — трэба больш.
Тады мінчанка, не ведаючы, дзе яшчэ знайсці буйную суму, падзялілася сваімі перажываннямі з сынам, і ён здолеў пераканаць маці, што яе проста падманулі ашуканцы.
Цяпер Следчы камітэт завёў крымінальную справу па ч. 4 арт. 209 (махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Цяпер устанаўліваюцца асобы, якія маюць дачыненне да злачынства.
Махляры міжнароднага кол-цэнтра падманулі людзей на мільён еўра. Затрыманні праводзіліся ў Малдове, Румыніі і Украіне
Арыштаваны адзін з самых вядомых кіберзлачынцаў у свеце, ім аказаўся беларус. Што вядома пра Максіма Сільнікава?
Мінчанка хацела вярнуць крадзеныя блогерам грошы і звярнулася да юрыстаў. Тыя таксама аказаліся махлярамі
Каментары