Свет55

Грамадзянцы ЗША і Расіі далі 12 гадоў калоніі за данат у 52 даляры ўкраінскаму фонду

Прысуд па справе аб дзяржздрадзе вынес суд у Екацярынбургу. Паводле версіі абвінавачвання, Ксенія Карэліна (Хавана) пераводзіла грошы, якія ішлі на зборы для УСУ. Пракурор запытваў для Карэлінай 15 гадоў.

Прэсс-служба Свярдлоўскага суда

Дзяўчына ў першы дзень вайны, 24 лютага 2022 года, перавяла са свайго амерыканскага рахунку 51,8 даляра ў фонд Razom for Ukraine, створанаму ўкраінцамі ў ЗША. Перавод сілавікі выявілі ў тэлефоне Карэлінай, які быў у яе канфіскаваны і ўскрыты. 

33-гадовая Ксенія Карэліна жыла ў Лос-Анджэлесе, а ў студзені 2024 года прыехала да бабулі з дзядулем у Екацярынбург. Там яе і затрымалі.

Ксенія Хавана (Карэліна — яе дзявочае прозвішча), па версіі ФСБ, якое вяло следства, «з лютага 2022 года (…) ініцыятыўна ажыццяўляла перавод грашовых сродкаў у інтарэсах адной з украінскіх арганізацый, якія пасля накіроўваліся на набыццё ўзброенымі сіламі Украіны прадметаў тактычнай медыцыны, экіпіроўкі, сродкаў паражэння і боепрыпасаў».

Праваабарончы праект «Першы аддзел», які спецыялізуецца на справах аб дзяржаўнай здрадзе, пісаў са спасылкай на свае крыніцы, што падставай для справы стаў адзіны перавод, зроблены Хаванай-Карэлінай у першы дзень поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

У той жа час выданне РБК са спасылкай на адваката дзяўчыны пісала, што Хавана прызнала віну ў пераводзе грошай УСУ.

Аб затрыманні Ксеніі стала вядома 20 лютага 2024 года. Гэта адбылося ў Екацярынбургу, куды яна прыляцела з Лос-Анджэлеса, каб наведаць сваякоў. Грамадзянства ЗША, мяркуючы па сацсетках дзяўчыны, яна атрымала ў канцы 2021 года.

Паводле інфармацыі «Першага аддзела», яе затрымалі яшчэ ў канцы студзеня супрацоўнікі патрульна-паставой службы нібыта за мат у грамадскім месцы, хоць рапарт быў складзены супрацоўнікамі ФСБ. Па адміністрацыйнай справе аб дробным хуліганстве яе арыштавалі на 14 сутак.

Але яшчэ да выхаду са спецпрыёмніка ёй аформілі затрыманне паводле крымінальнай справы аб дзяржаўнай здрадзе, пасля чаго суд адправіў яе на два месяцы ў СІЗА.

Каментары5

  • понятно
    15.08.2024
    Всё в рамках узаконенных беззаконии России и Беларуси, и там, и там, преступления стали законом, те преступления, которые нужны власти, для удержания власти.
    Так было в фашистских и коммунистических системах, так устроена мафия и клептократия. Законы написаны для воров и убийц во власти, для их благополучия.
  • Базыль з-пад Хойнiкау
    15.08.2024
    У мадам видимо нехватка острых ощущений в организме в купе с нехваткой мозга в голове. Тяжелый случай... Ничего, следующий раз будет думать, какие паспорта коллекционировать и куда ездить.
  • Kub
    15.08.2024
    Пэўна рыхтуецца новы абмен закладнікамі. Пуціну спадабалася....

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам2

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам

Усе навіны →
Усе навіны

БТ паказала Зянковіча, каб той звярнуўся да Трампа і Харыс з просьбай забраць яго24

У Бразіліі пабудуюць самы высокі жылы хмарачос у свеце1

«Будучы прэзідэнт». Боты ствараюць культ Колі Лукашэнкі17

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?19

У Оршы проці зімы зацвілі яблыні і каліна ФОТАФАКТ

Сікорскі прапанаваў перадаць Крым на 20 гадоў пад мандат ААН13

«Дыхаць такім паветрам — гэта кашмар». Мінчукі зноў скардзяцца на непрыемны пах у горадзе1

У Століне падчас аблавы затрымалі як мінімум 5 чалавек1

Расійская армія нанесла ўдар па доме састарэлых у Сумах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам2

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам

Галоўнае
Усе навіны →