МЗС Беларусі адрэагавала на забарону з апошняга пакета санкцый ЕС, згодна з якой у нашу краіну забаранілі ўвозіць сэканд-хэнд.
З аднаго боку, прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Анатоль Глаз лічыць, што гэты крок — антыгуманны, а з іншага — наша лёгкая прамысловасць ад гэтага выйграе.
«Гэты крок з'яўляецца чарговым пацвярджэннем таго, што Еўрасаюз абсалютна не прытрымліваецца логікі гуманнасці ў пытаннях увядзення санкцый, прымяняе абмежаванні на сацыяльна значныя тавары, якія карыстаюцца попытам, у тым ліку, у малазабяспечаных грамадзян, — сказаў ён.
Паводле экспертных ацэнак, доля тавараў сэканд-хэнд у агульным аб'ёме спажывання адзення складала каля 35%, піша БЕЛТА. У розніцу іх прадавалі каля 2,8 тыс. гандлёвых аб'ектаў, у тым ліку інтэрнэт-крамы.
Белстат палічыў, што кожны год у Беларусь увозіцца б/к адзення на суму каля $60—80 млн.
«Забарона ЕС на пастаўку ў Беларусь тавараў сэканд-хэнд створыць перадумовы для далейшага развіцця нацыянальнай вытворчасці, супрацоўніцтва з дружалюбнымі краінамі і скароціць аб'ёмы імпарту небяспечнай прадукцыі з шэрагу краін Еўропы і ЗША», — лічаць у МЗС.
Каментары
Значыць тыя так званыя суддзі, і хто саджае гэтых людзей — ворагі народа і іх саміх трэба на шконку.
Ня мушу болей патыліцу чухаць, як зачыняць сэканды з двума парамі аднолькавых ботаў празь недабрасумленную канкурэнцыю