Колькі ж выручылі за рэптылію з настальгічнай мянушкай Дандзі?
Нільскага кракадзіла Дандзі* ўсё ж удалося прадаць з аўкцыёну ў Мінску. Набыло небяспечную рэптылію ТАА «Залаты Фараон», якое 13 жніўня змагалася за жывы лот з банкам і яшчэ адной кампаніяй, піша Tochka.by.
Апошняя стаўка, якая была зробленая, — 4050 рублёў. У выніку ў ходзе таргоў кракадзіл падаражэў у 2,3 раза.
На сайце «Залатога фараона» гаворыцца, што фірма займаецца арганізацыяй азартных гульняў. Чым новага ўладальніка зацікавіў лот і што будзе далей з рэптыліяй, пакуль невядома.
Кракадзіл Дандзі доўгі час жыў у заапарку, яго ранейшым уласнікам было ТАА «Аўтсорсінг Карпарэйшн», якое збанкрутавала.
Дандзі амаль 14 гадоў (кракадзілы жывуць каля 50 гадоў, а часам 70-100), гэта самец. Яго ўжо спрабавалі раней прадаць на таргах, але нічога не атрымлівалася.
Да гэтага, 30 ліпеня, у аўкцыёне ўдзельнічаў адзіны пакупнік, які па выніку заключэнне здзелкі не пацвердзіў. Пасля чаго кошт кракадзіла быў зніжаны да 1 800 рублёў.
* Кракадзіл, напэўна, названы ў гонар Майкла Дандзі — героя культавых аўстралійскіх фільмаў «Дандзі па мянушцы «Кракадзіл»» і «Кракадзіл Дандзі II», што выйшлі на экран у 1986 і 1988 гадах з Полам Хоганам і Ліндай Казлоўскі ў галоўных ролях. Фільмы з вялікім поспехам дэманстраваліся ў савецкім пракаце. А мільёны дзяцей хацелі быць падобнымі да харызматычнага героя Пола Хогана.
Каментары
я столькі не зарабляю. дык яны (шэфы і іжэ з імі) яшчэ маюць такое нахабства, каб на гэтага Дандзі з маёй пустой кішэні грошы ізымаць..маць..маць-перамаць (чуецца рэха)
тыпу - скідваемся на Дандзі мы ж каманда і ўсё такое... а сам шэу скінуўся, цікава, ці не?
было б у мяне хаця б 4500 рублёў, я б набыла гэтага Дандзі і скормлівала б яму кожны месяц па аднаму шэфу
і гэта, як мінімум