Грамадства33

Новая легенда лукашэнкаўскай прапаганды: «Польшча адмовілася забіраць Пачобута»

Прапагандыст Юрый Васкрасенскі запэўнівае, што Беларусь прапаноўвала ўключыць Анджэя Пачобута ў абмен паміж Захадам і Расіяй. Але нічога не выйшла. Натуральна, па віне палякаў.

Скрыншот з відэа

Пры гэтым Васкрасенскі хлусіць, называючы Пачобута грамадзянінам Польшчы. Па беларускім заканадаўстве ён лічыцца выключна грамадзянінам Беларусі.

Раней кіраўніца канцылярыі прэзідэнта Польшчы Малгажата Папроцка сказала адносна справы вызвалення Анджэя Пачобута:

«Хачу запэўніць, што ўсе намаганні ў гэтай справе прыкладаюцца. У той жа час трэба памятаць, што спадар Пачобут мае сваё меркаванне ў гэтай справе і перш за ўсё не хоча з'ехаць з Беларусі без магчымасці вярнуцца туды калі-небудзь».

Можна дапусціць, што лукашысты дабіваюцца ад палякаў, каб яны забралі Пачобута на іхніх умовах без уліку думкі яго самога, у той час як тыя хочуць, каб і ён сам усё ж не быў проста пешкай.

Каментары3

  • Ёсік
    09.08.2024
    Васкрасенскі, няўжо лічыш, што схаваўся за сьпінай дырэктара саўгаса, што абаронены ад усяго кепскага? Га.дон ты, юрка, хлуслівы сцыкотны га.дон.
  • Acab
    09.08.2024
    Ў Пачобута ёсьць грамадзянства Польшчы? Калі ёсьць, то Васкрасянскі ня хлусіць, а ў загонадаўстве напісана што Месяц сьвеціць ўдзень, а ўначы - Сонца
  • Acab
    09.08.2024
    А можна дапусьціць і што Пачобут на волі нязручны і сьветапалпалычам, і лукашэнкам, і тускадудам.

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі2

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Васіля Верамейчыка прызналі палітвязнем

Наталля Пяткевіч: Тыкток стаў нашай ядзернай зброяй27

Катэдж у Мінску з саўнай і басейнам прадаюць амаль за 400 тысяч даляраў5

Мінадукацыі зацвердзіла 10 «запаветаў» для школьнікаў і бацькоў10

Журналісты ацанілі, колькі ўкраінцаў загінула ў вайне з расіянамі20

Ціханоўская не будзе заклікаць беларусаў ісці на выбары і пратэставаць65

Міністр сувязі: 5G — гэта ўсяго толькі тэхналогія. Карыстальніку ўсё роўна, 5G, 6 або 47

Перад выбарамі ў Гомелі затрымалі як мінімум 10 чалавек, двух — па крымінальнай справе

Паглядзіце, якая незвычайная птушка заляцела ў Беларусь1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі2

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →