Вайна2828

«Гэта пасля адводу сіл Бацькі». У прарыве фронту пад Курскам Z-каналы вінавацяць Лукашэнку

Баям на мяжы Курскай вобласці Расіі трэба было знайсці тлумачэнне. І расійская прапаганда згадала пра нядаўнія манеўры саюзніка Пуціна.

Горад Суджа Курскай вобласці Расіі — 6 жніўня паступалі паведамленні пра баі там. Фота: тэлеграм-канал «Тыповы Курск»

Некаторыя Z-каналы сцвярджаюць, што на курскі кірунак Украіна перакінула войскі, якія яшчэ нядаўна стаялі на мяжы з Беларуссю.

«Сітуацыя ў цэлым вярнула нас у люты-сакавік 2022 з памылкамі і пралікамі цэнтраў прыняцця рашэнняў, якія змянілі характар і фармат СВА.

Адзін з гэтых цэнтраў — Мінск. Мірныя ініцыятывы Лукашэнкі, мабыць, справакавалі ўкраінцаў на курскі кірунак», — наракае расійскі тэлеграм-канал «Брыфінг».

«ГУР перакідвае ССА, нядаўна знятыя з беларускай мяжы пасля адводу сіл Бацькі», — падтаквае яму канал Win/Win.

Тэлеграм-канал «Дзеці Арбата» таксама сцвярджае: сярод задзейнічаных на курскім кірунку сіл заўважаныя часткі ўкраінскага аператыўнага камандавання» Поўнач», якія раней стаялі ўздоўж мяжы з Беларуссю. Але пра ролю Лукашэнку піша асцярожна.

«Расійская армія на працягу папярэдняга месяца наносіла ўдары на аператыўную глыбіню, таму што бачыла нарошчванне сіл і сродкаў групоўкі.

У сувязі з гэтым было б няправільным лічыць, што менавіта манеўр прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі прывёў да развіцця сённяшніх падзей у поўнай меры, аднак вывад з канфігурацыі беларускага аператыўнага плацдарма істотна скараціў тэрміны падрыхтоўкі бягучага наступу УСУ і вызваліў дадатковыя сілы»,

— пішуць «Дзеці Арбата».

Іншыя ж каналы не стрымліваюць гневу.

«Выдатны саюзнік у Расіі — Лукашэнка. Даў Зяленскаму гарантыі ненападу. УСУ знялі часткі з беларускай мяжы і цяпер атакуюць імі Курскую вобласць»,

— абураны Z-канал «Цвярозы палітолаг».

***

Баі на мяжы Сумскай вобласці Украіны і Курскай вобласці Расіі пачаліся 6 жніўня. Прычым менавіта на расійскай тэрыторыі.

Афіцыйных каментарыяў з боку Украіны не было. Расія заявіла, што атака ўкраінскіх дыверсійных груп пачалася а 8-й раніцы ў аўторак. У ёй нібыта брала ўдзел каля 300 байцоў 22-й механізаванай брыгады УСУ, якіх падтрымлівалі 11 танкаў і звыш 20 баявых браніраваных машын.

Каментары28

  • Slutlana
    07.08.2024
    Вот это зрелище!
  • Вось так
    07.08.2024
    Невераятныя, падабаецца ват тое ці не але даціскаючы лукашэнку вы даціскаеце Беларусь у расею, а вашыя змагарскія опусы пра змаганне і вызваленне не вытрымліваюць ніякае крытыкі.
  • Лёлік з-пад Лімасола
    07.08.2024
    Глядзіце зараз, каб пакрыўджаныя паўстанцы-вагнераўцы непайшлі ў адваротны кірунак ад Жэшува. На Смаленск

Хто вінаваты, калі матацыклісту не саступаюць дарогу і гэта прыводзіць да смяротнай аварыі? Вось што паказвае практыка2

Хто вінаваты, калі матацыклісту не саступаюць дарогу і гэта прыводзіць да смяротнай аварыі? Вось што паказвае практыка

Усе навіны →
Усе навіны

Рашэнне, ці трэба дазволіць Украіне біць па тэрыторыі Расіі, не прынятае4

Расказваем, як магчыма ўзнаўляць чаты ў Telegram і як ад гэтага абараніцца10

Як Пратасевіч бавіць час у Дубаі? ШМАТ ФОТА30

Былы камандуючы НАТА заклікаў вярнуцца да супрацы з Беларуссю і сказаў, за што апладзіруе Лукашэнку30

У Віцебску за «распаўсюд экстрэмізму» зноў судзілі «Чалавека года Віцебшчыны». Ён такі ўжо пяты

Вядоўца «Белсата» выдаў кнігу пра Дастаеўскага22

Белы дом не будзе мяняць палітыкі ў дачыненні да ўдараў заходняй дальнабойнай зброяй па Расіі8

Быць пераможцамі ці расчэсваць раны ахвярнасці? Справа ў свядомым выбары3

Жыхарам Мінска задарма разашлюць 300 тысяч фота з відамі горада3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто вінаваты, калі матацыклісту не саступаюць дарогу і гэта прыводзіць да смяротнай аварыі? Вось што паказвае практыка2

Хто вінаваты, калі матацыклісту не саступаюць дарогу і гэта прыводзіць да смяротнай аварыі? Вось што паказвае практыка

Галоўнае
Усе навіны →