Свет1010

«Ранейшага лідара ўжо не будзе». Рамзан Кадыраў невылечна хворы

Стан здароўя 47-гадовага Рамзана Кадырава не пакідае надзей на яго вылячэнне, піша выданне «Новая газета Еўропа». У сваім расследаванні журналісты расказваюць, чаму Рамзан Кадыраў так часта знікае з публічнага поля. 

Рамзан Кадыраў, скрыншот з відэа, распаўсюджанага ягонай прэс-службай 22 красавіка 2024 года

 «Часовая непрацаздольнасць»

… У студзені 2019 года, калі дактары ўпершыню паставілі яму дыягназ «некроз падстраўнікавай залозы», Рамзан Кадыраў не надта хаваў, што вымушаны пайсці ў адпачынак у сувязі з «часовай непрацаздольнасцю».

І сам жа патлумачыў свой водпуск праблемамі са здароўем: «Зусім нядаўна я здзейсніў двухдзённую інспекцыйную паездку высока ў горы. Ва ўмовах снегападу і моцнага ветру крыху застудзіўся. Як следства, невялікае недамаганне, тэмпература і грып.

На наступныя дні ў мяне былі запланаваны важныя камандзіроўкі. Таму <…> часова даручыў выкананне абавязкаў кіраўніка ЧР старшыні ўрада ЧР Мусліму Хучыеву… Хвала Алаху, арганізм у мяне моцны, кропельніцы ставілі ўсяго два дні.

Усё зараз нармальна. З 16 лютага ў поўным абʼёме выконваю свае службовыя абавязкі. І вам раю займацца спортам, калі жадаеце хутка зладзіцца з рознымі хваробамі». 

Ужо тады лячэнне банальнай прастуды кропельніцамі выклікала ў многіх здзіўленне, якое перайшло ва ўстойлівае падазрэнне восенню 2019 года.

Восьмага кастрычніка ў Пяцігорску прайшло пасяджэнне Нацыянальнага антытэрарыстычнага камітэта, на якім прысутнічалі кіраўнікі ўсіх паўночна-каўказскіх рэгіёнаў, акрамя кіраўніка Чачні. 

Тады ж ананімны тэлеграм-канал «СКФО Telegraph» распаўсюдзіў паведамленне аб дрэнным стане здароўя Кадырава.

Версію атручвання аператыўна абверг у сябе ў інстаграме памочнік кіраўніка Чачні Ахмед Дудаеў: «Інфармацыя аб замаху на Кадырава — не больш чым чуткі. Вакол персоны Рамзана Кадырава, як грыбы пасля дажджу, выраслі чуткі аб яго немачы, якія перараслі ў чуткі аб атручэнні…

Людзі, Кадыраў звычайны чалавек, які можа захварэць, атрымаць удар, схапіць грып і таму падобнае <…> Хопіць ужо шыць белымі ніткамі тэорыю аб замаху і атручванні, што не мае пад сабой ні падставы, ні доказаў…»

Але ў студзені 2020 года Кадыраў зноў вымушаны быў узяць водпуск у сувязі з «часовай непрацаздольнасцю». І зноў, паводле афіцыйнай версіі (у гэты раз сітуацыю са здароўем каментаваў дэпутат Дзярждумы ад Чачні Шамсаіл Сараліеў), у Кадырава былі «дробныя праблемы са здароўем», якія тым не менш зноў лячылі «курсам кропельніц» у Маскве. 

Тады ж, у 2019 годзе, мала хто надаў значэнне таму факту, як моцна схуднеў Рамзан Кадыраў.

Менавіта рэзкая страта ў вазе — першы сімптом панкрэанекрозу, гэтага вельмі сурʼёзнага, пакутлівага захворвання з высокай ступенню смяротнасці.

На фатаграфіі відаць як моцна схуднеў Кадыраў у 2018-2019 гадах. Фота: сацсеткі

Менавіта з 2019-га мінімум двойчы ў год Кадыраў пачаў праходзіць рэгулярныя, у тым ліку і хірургічныя, працэдуры ў ЦКБ Упраўлення справамі прэзідэнта РФ.

А летам 2020-га кіраўнік Чачні перахварэў на кавід і атрымаў у нагрузку да асноўнага захворвання сурʼёзныя праблемы з эндакрыннай сістэмай. 

Увесну 2022-го стан здароўя Кадырава стаў імкліва пагаршацца, аднак гэтая тэма стала «топавай» толькі ў мінулым годзе.

Нават самы няўважлівы назіральнік не мог не заўважыць, як у выніку адмовы нырак і застою вадкасці ў лёгкіх (наступствы асноўнага захворвання) Кадыраў павялічыўся ў памерах у паўтара раза. 

Форма яго жывата набыла ўсе прыкметы панкрэатагеннага асцыту, ён стаў з цяжкасцю гаварыць, павольна хадзіць, занадта цёпла для чачэнскага клімату апранацца.

Візіт Дзмітрыя Мядзведзева ў Грозны зімой 2024 года. На фота відаць дзіўная вуглаватая форма жывата Кадырава. Стоп-кадр відэа

Але самае галоўнае, ён пачаў знікаць з публічнай прасторы ў самыя непрыдатныя для гэтага моманты.

Адсутнасць на федэральным пасланні Пуціна ў лютым 2023-га, маўчанне падчас мяцяжу Прыгожына, пропуск нарады прэзідэнта РФ з кіраўнікамі паўночнакаўказскіх рэгіёнаў, прысвечанай любімай тэме Кадырава — турызму, — усе гэтыя моманты станавіліся ў мінулым годзе падставай для чутак аб хваробе Кадырава і прымушалі яго з цяжкасцю, але зʼяўляцца ўсё ж на публіцы, толькі каб даказаць, што ён яшчэ кантралюе сітуацыю.

Напружаны графік кіраўніка рэгіёну і варʼяцкая падазронасць, якая даўно перайшла ў манію, не дазвалялі Кадыраву нармальна і, што важна, доўга лячыцца. У выніку ў верасні мінулага гады здарыўся прадказальны крызіс. 

Кома

Аб шпіталізацыі Кадырава ў стане комы ў рэанімацыйнае аддзяленне ЦКБ Упраўлення справамі прэзідэнта РФ першым паведаміў ананімны чачэнскі тэлеграм-канал «Нийсо». Відавочна, гэтую інфармацыю зліў нехта з акружэння Кадырава, пры гэтым толкам не разабраўшыся ў медыцынскай спецыфіцы моманту. 

Па даных крыніц «НГЕ» ў ЦКБ, Кадыраў трапіў у бальніцу з вострай лёгачнай недастатковасцю, якая развілася ў яго ў выніку перадазіроўкі транквілізатара «Дормікум». 

Гэта магутны седатыўны прэпарат, які звычайна выкарыстоўваецца для таго, каб супакоіць пацыентаў перад хірургічным умяшаннем. «Дормікум» аказаўся эфектыўным сродкам для Кадырава, які пакутуе ад моцных боляў, бессані і падвышанай трывожнасці.

Аднак злоўжыванне гэтым прэпаратам можа прывесці да прыгнёту дыхальнай дзейнасці. Менавіта ў такім вострым стане, па словах крыніц выдання, кіраўнік Чачэніі і быў шпіталізаваны ў верасні мінулага года ў ЦКБ. 

Для стабілізацыі дыхальнай функцыі Кадырава падключылі да ШВЛ, для чаго ўвялі ў медыкаментозны сон. Такі стан яшчэ называюць «медыкаментознай комай». 

Уласна, адсюль і пайшлі чуткі пра кому чачэнскага лідара, хаця на той момант дзякуючы высокапрафесійным дзеянням дактароў прамой пагрозы для жыцця пацыента ўжо не было. 

Аднак слова «кома», якое прагучала ў адным кантэксце з прозвішчам Кадыраў, справакавала сапраўднае інфармацыйнае цунамі. Адсутнасць кіраўніка Чачні ў рэспубліцы з пачатку верасня і тое, што чачэнская эліта пасялілася на тэрыторыі ЦКБ Упраўлення справамі прэзідэнта ледзь не ў поўным складзе, узнялі ажыятаж вакол тэмы да касмічных маштабаў і спарадзілі самыя дзікія чуткі, аж да паведамленняў аб смерці Кадырава.

Абвяргаць іх было складана: на гэты раз стан здароўя не дазваляў кіраўніку Чачні ў тэрміновым парадку вярнуцца ў рэспубліку. 

Таму яго знаходжанне ў ЦКБ патлумачылі публіцы вельмі арыгінальным чынам. 

20 верасня ў сацсетках зʼявілася відэа, на якім Кадыраў сядзіць у бальнічнай палаце каля ложка свайго дзядзькі Магамеда, утыканага трубкамі і кропельніцамі. Сам кіраўнік Чачні на гэтым відэа нічога не гаворыць і амаль не рухаецца. Замест яго гавораць яго бліжэйшыя паплечнікі — Адам Дэлімханаў і Бэкхан Таймасханаў. 

Супрацоўнік ЦКБ Упраўлення справамі прэзідэнта, паведамляе, што пацыент (імя якога ён не ўдакладняе) знаходзіцца ў шпіталі два тыдні і яшчэ прыкладна столькі ж яму неабходна пралячыцца да поўнай выпіскі. Па дзіўным супадзенні, менавіта столькі часу Рамзан Кадыраў правёў у Маскве, па афіцыйнай версіі — «у службовай камандзіроўцы». 

Рамзан Кадыраў наведвае дзядзьку Магамеда Кадырава ў бальніцы, 20 верасня 2023 года. Фота: RKadyrov_95 / Telegram

Гэта быў першы выпадак за ўвесь час ягонага кіравання, калі ён пакінуў рэспубліку так надоўга. 

А калі ён зʼявіўся ў Чачні, то зноў зняўся ў відэароліку разам са сваім дзядзькам. Праўда, гэта была не нарыхтоўка яго піяршчыкаў (менавіта так усё ўспрынялі дзіўнае відэа з «паміраючым» дзядзькам Кадырава ў ЦКБ Упраўлення справамі прэзідэнта РФ), а, хутчэй, іх сурʼёзны пракол. 

Шостага кастрычніка мінулага года ў Грозным адкрывалі мячэць імя прарока Ібрагіма, якую першапачаткова планавалі назваць у гонар самога Кадырава (але ён сціпла перадумаў). 

У рэпартажы аб адкрыцці мячэці ў кадр трапіў і Магамед Кадыраў. Выглядаў ён пры гэтым проста непрыстойна здаровым, нібы і не ляжаў яшчэ пару тыдняў таму «пры смерці» на бальнічным ложку. А вось Рамзан Кадыраў, які з цяжкасцю перасоўвае ногі, на кантрасце з бадзёрым дзядзькам, хоць і на чвэрць стагоддзя старэйшым, глядзеўся, прама скажам, кепска.

Дзядзька Кадырава Магамед і сам Кадыраў на адкрыцці мячэці ў Грозным у кастрычніку 2023 года. Фота: grozny.tv

У верасні мінулага года лекарам ЦКБ Упраўлення справамі прэзідэнта РФ атрымалася стабілізаваць стан свайго таямнічага пацыента і больш-менш вярнуць яму дзеяздольнасць. 

Аднак, па звестках крыніцы ў ЦКБ Упраўлення справамі РФ, у ходзе правядзення агульнага абследавання ВІП-пацыента былі атрыманы даныя МРТ мозгу, вынікі якой прывялі блізкіх Кадырава ў прыгнечаны стан. Выданне цытуе словы яшчэ адной крыніцы, блізкай да Адама Дэлімханава. Вось як суразмоўца інтэрпрэтаваў рэакцыю родных Кадырава на няўмольны дыягназ дактароў: 

«Ранейшага лідара ўжо не будзе, [новая] хвароба будзе сурʼёзна [на яго] уплываць. Нават у тым выпадку, калі ён зараз і ачуняе, ён будзе ўжо ні жывым, ні мёртвым…»

Хто будзе пераемнікам

«Новая газета Еўропа» выказвае думку, што пераемнікам Кадырава стане камандзір чачэнскага спецназа «Ахмат» генерал-маёр Герой Расіі Апці Алаўдзінаў. Менавіта ён нечакана выступаў ад Чачні на 21-ым зʼездзе «Адзінай Расіі», на якім дэлегаты падтрымалі кандыдатуру Уладзіміра Пуціна на пяты прэзідэнцкі тэрмін. 

Выступленне Апці Алаўдзінава на з'ездзе Адзінай Расіі 17 снежня 2023 года. Стоп-кадр відэа 

Нічым асаблівым гэтае мерапрыемства ад папярэдніх не адрознівалася, акрамя аднаго: ці ледзь не ўпершыню адным з цэнтральных спікераў зʼезду стаў чачэнец. І гэта быў не Рамзан Кадыраў.

Каментары10

  • Всем людоедам на заметку
    22.04.2024
    Сегодня живёшь, а завтра гниешь.
  • Mafkees
    22.04.2024
    Подозрительно мало комментариев,под такой замечательной темой))
  • Бетон
    22.04.2024
    Бетоном

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

Усе навіны →
Усе навіны

Як Расія наймае крымінальнікаў для выканання спецаперацый на Захадзе1

У Вялікабрытаніі зафіксавалі палёты неапазнаных дронаў над вайсковымі базамі, якія выкарыстоўваюць ЗША1

Знойдзены самы ўдачлівы рыбак Беларусі: за гадзіну ён вылавіў у Мінску дзве 18-кілаграмовыя рыбіны

Расійская армія пачала штурм Вялікай Навасёлкі. Яе захоп будзе мець велізарнае значэнне2

Пасол Украіны ў Турцыі расказаў, як Эрдаган выратаваў ад расійскага захопу Адэсу і Мікалаеў1

У Купалаўскім тэатры адбылася першая прэм'ера сезона. Гэта трагікамедыя Дастаеўскага з Няфёдавай у галоўнай ролі21

«Сто працэнтаў Беларусь». У Магілёве заўважылі ката, які ведае правілы дарожнага руху ВІДЭА1

Памёр віцебскі мастак Аляксандр Слепаў

«Вось за гэта вас, хачэй, і ненавідзяць!» Комік Мірзалізадэ расказаў, ці можна лічыць беларусаў талерантнымі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

Галоўнае
Усе навіны →