1 жніўня падчас будаўнічых работ на ўчастку аўтадарогі Р99 Ваўкавыск — Зэльва знайшлі рэшткі вузлоў і агрэгатаў, характэрных для танкаў часоў Другой сусветнай вайны, паведамляе «Пул 4 Регион».
Якая канкрэтна гэта была баявая машына — адразу і не вызначыш, бо доўгае знаходжанне ў зямлі зрабіла свой уплыў. Таму на вызначэнне маркі, мадэлі і тыпу танка спатрэбіцца час, для экспертызы прыцягнутыя адпаведныя спецыялісты.
Каментары