Меркаванні3636

Павел Слюнькін: Гэты абмен — балючы ўдар па беларусах

«Нават з сімвалічнага пункту гледжання было б важна паспрабаваць уключыць у абмен хаця б аднаго грамадзяніна Беларусі», — адзначыў ён.

Асуджаная на 11 гадоў Марыя Калеснікава ў судовай клетцы. Калеснікава, Ramil Nasibulin/BelTA pool photo via AP, File

У каментары «Медузе» экс-дыпламат і палітычны аналітык Павел Слюнькін нагадаў, што ў спісы на абмен не ўключылі «ніводнага з тысяч беларускіх палітвязняў».

«Нават з сімвалічнага пункту гледжання было б важна паспрабаваць уключыць у абмен хаця б аднаго грамадзяніна Беларусі», — адзначыў ён.

«Гэта сведчыць аб тым, што заходнія краіны ўспрымаюць Расію як больш прыярытэтную краіну, чым Беларусь. І максімум, што могуць рабіць еўрапейскія краіны [у адносінах да беларускіх палітычных зняволеных], — гэта выказваць салідарнасць. Напэўна, у гэтым цынічным сэнсе беларускія палітвязні былі для Захаду недастаткова «выгадныя», у адрозненне ад Крыгера.

Кейс з немцам [Рыка Крыгерам], якога абмянялі, быў па сутнасці правакацыяй з боку беларускіх уладаў. Яны самі падстроілі гэты «тэракт». Той факт, што ў абмен не ўключылі ніводнага беларуса, хаця б сімвалічна, гаворыць пра многае.

Тая ж Марыя Калеснікава доўгі час пражыла ў Германіі і вярнулася ў Беларусь у 2020 годзе, каб паўдзельнічаць у дэмакратычным руху. Яна таксама была б годным кандыдатам на абмен — але, відаць, [Германія] не стала [спрабаваць яе абмяняць]», — заявіў Павел Слюнькін.

Каментары36

  • Text
    02.08.2024
    Магу памыліцца, але ў Калеснікавай магчыма было грамадзянства Германіі. Бо раней пісалі ў СМІ пра пытанне ці будзе Нямеччына вызваляць Калеснікаву як гэта рабілі иая ж Швейцарыя і ЗША у адносінах да сваіх грамадзян. Была б добра ўдасканаліць. Калі ў Калеснікавай ёсць грамадзянства ФРГ і яе не ўключылі ў спіс абмену, то гэта параза дыпламатыі ФРГ. З аўтарам артыкулу пагаджуся і ў пытаннях аб тым што вялікая шкада што ніводны беларус не ўключаны ў абмен.
  • Бобр
    02.08.2024
    В такой политике запада прослеживается явный сигнал, что Беларусь не нужна Европе и она отдана в сферу влияния России
  • Твой асексуальны партнёр
    02.08.2024
    Узровень "аналітыкі" на ўзроўні дзіцячага садка. Заходнія палітыканы правялі з крывавым расейскім дыктатарам брудную здзелку па гандлі людзьмі, і абодва бакі трактуюць гэта як перамогу. Калгасны ўзурпатар кусае локці, што не здолеў на гэтым падвысіць гопніцкі аўтарытэт (Шольц так і не патэлефанаваў), а грантавыя апазіцыянеры расчаравана канстатуюць, што не ўдалася папіярыцца і ўвайсці хоць бы адным узгадваннем у навіны сусветных смі. Але мала хто думае, што кожны дзень у Беларусі бяруць дзясяткі новых закладнікаў і што падобны гандаль прывядзе толькі да новых віткоў рэпрэсій. Дай нелегітымнаму дыктатуру толькі адчуць, што з ім на роўных вядуць перамовы, як ліквідны "тавар" пачнуць нарыхтоўваць стаханаўскімі тэмпамі. Таму размовы пра ўключэнне беларусаў у брудныя абмены людзей на людзей - гэта шкодныя і небяспечныя ўкіды. Я ўжо маўчу пра маральна-этычны бок гэтага пытання. Аднак калі так званыя "апазіцыянеры" хочуць папіярыцца на гэтай тэме, то хай публічна прапануюць аддаць сябе ўзамен на вызваленне годных беларусаў, які зараз знаходзяцца ў турме. Во гэта будзе піяр!

«Вызваленне»: у што Расія ператварыла ўкраінскія гарады4

«Вызваленне»: у што Расія ператварыла ўкраінскія гарады

Усе навіны →
Усе навіны

З 10 лістапада беларусы будуць заязджаць у Еўрасаюз па новых правілах. Што зменіцца?2

Тэйлар Свіфт абвясціла, каго падтрымае на амерыканскіх прэзідэнцкіх выбарах4

Харыс: Пуцін з'еў бы Трампа на абед5

Пажарныя патушылі пажар на балоце Ельня

Дэбаты Трампа і Харыс. Галоўнае10

180 рублёў за кілаграм, а смак як у елкі: здаецца, знайшліся самыя дарагія цукеркі ў Мінску3

Украінскі футбаліст так хацеў гуляць у Беларусі, што нелегальна пераплыў памежную раку1

Старажытныя крэпасці, дзівосныя грузавікі і чайныя бары. Беларусы расказалі, як можна адпачываць у Пакістане1

У Чаркаскай вобласці крымінальны аўтарытэт выклікаў на разборкі былога абаронцу Бахмута, збіў і прымусіў выбачацца22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вызваленне»: у што Расія ператварыла ўкраінскія гарады4

«Вызваленне»: у што Расія ператварыла ўкраінскія гарады

Галоўнае
Усе навіны →