Свет11

Вызваленыя грамадзяне ЗША сустрэліся з роднымі ФОТАФАКТ

Трое грамадзян ЗША, вызваленых падчас вялікага абмену з Расіяй, выйшлі з самалёта на авіяабазе Эндрус пад Вашынгтонам і пасля доўгага расстання сустрэліся з роднымі, піша Бі-бі-сі.

Эван Гершковіч сустракаецца з роднымі. Фота: Alex Brandon / AP

Першым выйшаў былы марскі пехацінец Пол Уілан, якога ў Расіі пасадзілі па абвінавачванні ў шпіянажы – ілжывым, як заяўляе сам Уілан і амерыканскія ўлады.

Яго сустракалі прэзідэнт Джо Байдэн і віцэ-прэзідэнт Камала Харыс. Уілан аддаў гонар Байдэну і паціснуў абодвум рукі.

Затым выйшаў журналіст газеты Wall Street Journal Эван Гершковіч, якога расійскія ўлады арыштавалі ў звычайнай камандзіроўцы і таксама абвінавацілі ў шпіянажы. Паціснуўшы рукі Байдэну і Харыс, ён упершыню пасля паўтара года ў турме змог абняць маму і тату. Акрамя іх, Гершковіча сустракалі некалькі калег.

Manuel Balce Ceneta / AP

Апошняй выйшла Алсу Курмашава — рэдактар ​​«Радыё Свабода», грамадзянка і Расіі, і ЗША, якую арыштавалі ў Маскве і асудзілі перад самым абменам за т. з. «ваенныя фэйкі». Яна таксама паціснула рукі Байдэну і Харыс і кінулася да мужа і дочак.

Вызвалены падчас абмену палітык, сябар і паплечнік Аляксея Навальнага Ілля Яшын апублікаваў у сваім фэйсбуку фатаграфію з паплечнікамі, якія сустрэлі яго ў Германіі.

Фота Іллі Яшына

Увечары вызваленыя падчас абмену расейцы прыляцелі ў Нямеччыну, у Кёльн, але да тых, хто іх сустракаў, не выйшлі, і з'явілася інфармацыя, што яны будуць адпраўленыя ў шпіталь на абследаванне і каранцін.

Каментары1

  • Горе без ума
    02.08.2024
    Почаще приезжайте в Россию, глупенькие. Необучаемые.

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі3

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтарку лозунга «Стоп таракан» адразу асудзілі завочна, а потым вызвалілі па амністыі4

«Гэта бомба!» Пад Лідай жанчына знайшла зайздросную паляну баравікоў1

У Літве на мяжы з Беларуссю пачынаюцца вучэнні НАТА

У Берліне адкрылі самыя высокія арэлі Еўропы ВІДЭА

У Бабруйску жанчына загінула проста на сваёй кухні

Раман Пратасевіч назваў памер свайго заробку як зваршчыка26

Віталь Гуркоў скончыў спартыўную кар'еру19

«Беларусы хочуць сучаснага бацю». Астапеня пра кандыдата ў прэзідэнты, які задаволіць большасць19

У Старым замку ў Гродне знайшлі сцяну часоў Вітаўта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі3

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →