Вайна33

Эфектыўнасць украінскіх дронаў за год упала ў чатыры разы

Працаваць дронам-камікадзэ становіцца ўсё складаней.

Фота: Efrem Lukatsky / AP

«Доля паспяховых аперацый ударных дронаў зараз складае каля 10%. Год таму гэта было 40%», — сказаў Bild нямецкі ваенны эксперт. Сітуацыю ў Данецкай вобласці ён назваў «нядобрай», бо расіяне наступаюць і могуць «абысці з флангу ўкраінскіх абаронцаў ці нават ударыць ім у тыл». Такая пагроза існуе, напрыклад, у раёне Бахмута ці Тарэцка.

Іншы ваенны эксперт, які ваяваў за УСУ, паведаміў: «Вялікая праблема ў тым, што УС РФ становяцца ўсё лепшымі і лепшымі ў выкарыстанні глушылак, якія ствараюць радыёперашкоды. Працаваць дронам-камікадзэ становіцца ўсё складаней, бо спачатку трэба шукаць праломы ў расійскай сістэме падаўлення радыёчастот. Гэта азначае, што ўсё менш і менш дронаў дасягаюць сваёй мэты».

Украінскі салдат паведаміў Bild, што «на 1000 км фронту ў нас 400 заходніх БТР, сапраўдныя контратакі немагчымыя».

Паводле яго слоў, «недастаткова проста добра падрыхтаваць экіпаж» заходняй машыны, калі афіцэры УСУ пры гэтым «не навучаны агульнавайсковаму бою» з іх ужываннем. Гэта прыводзіць да «фатальных памылак», калі справа даходзіць да выкарыстання заходняй зброі ў баі.

«Галоўная праблема ў тым, што за два гады расіяне навучыліся правільна выкарыстоўваць свае ваенна-паветраныя сілы. Яны скідаюць на нас тысячы бомбаў кожны месяц, наносячы вялізную шкоду.

Расійская тактыка бамбаванняў не дазваляе нам абараняць гарады і вёскі з дастатковай колькасцю людзей. Бо салдатам патрэбныя пазіцыі, каб абараняць іх. А бамбардзіроўшчыкі РФ загадзя руйнуюць дзевяць дамоў з дзесяці і таму выдатна ведаюць, што мы сядзім у падвале апошняга. Менавіта на ім яны канцэнтруюць свой прыцэльны агонь», — распавёў афіцэр УСУ.

Каментары3

  • Wladek Pucinski
    25.07.2024
    Да вы разберитесь то вы пишите что в Украине все самое лучшее оружие, потом что воевать некому, потом что дроны в Украине самые лучшие и любое государство может у них поучиться, сейчас пишите что все печально. Вы уже выберите одну сказку и читайте ее каждый день.
  • 25.07.2024
    Wladek Pucinski , к*колд, гэта ты разбярыся, а не мяшай усё да кучы. Ніхто не піша, што Украіна мае самую лепшую зброю, захад пастаўляе толькі адзінкавыя ўзоры найноўшай зброі, у асноўным жа пастаўляецца тэхніка 30-40 гадоваў даўніны, але нават яе пастаўляюць у недастатковай колькасці. Наконт дронаў, падчас бягучай вайны ўкраінцы заўсёды ўдасканальваюць дроны каб абыходзіць глушылкі РЭБ, гэта пастаянны працэсс. Украінцы першыя пачалі выкарыстоўваць FPV для знішчэння расійскіх акупантаў і іх тэхнікі. Нават зараз, калі рашысты глушаць многія каналы і частоты, украінскія аператары дронаў ў два разы болей знішчаюць тэхнікі, чым рашысцкія аператары. Гэта дадзеныя дзясяткаў ваенных аналітыкаў, розных інстытутаў і экспертаў. І апошняе, на вайне, якая цягнецца гадамі, перавагу можна атрымаць не толькі якасцю тэхнікі, але і яе колькасцю. Можна за паўгады пакласці 30 тысяч рускіх ваняк у чарназёме, накіроўваючы іх на мясныя штурмы пасадак проста на матацыклах і ў выніку захапіць некалькі пасадак даўжынёй пару кіламетраў. Для ваняк гэта мабыць і поспех, пакласьці дзясяткі тысяч дзеля пару км, бо на Расіі кошт жыцця роўны нулю.Выбірай гэтую рашысцкую казку што “пацерь нет” і чытай яе сябе кожны дзень.
  • dfsg
    25.07.2024
    Wladek Pucinski , гэта ты да немцаў звяртаешся?

Брэсцкі дэпутат пабудаваў элітны дом на набярэжнай. Цэны могуць шакаваць нават мінчукоў2

Брэсцкі дэпутат пабудаваў элітны дом на набярэжнай. Цэны могуць шакаваць нават мінчукоў

Усе навіны →
Усе навіны

Страшнае ДТЗ у Свіслацкім раёне: мужчыну заціснула ў палаючым аўто, ён не змог выбрацца

Зяленскі прэзентаваў «план перамогі»25

Мінчук зайшоў у незачынены рэстаран гандлёвага цэнтра, узяў грошы з касы і дзве пляшкі віскі

Белстат назваў самыя крымінальныя раёны Беларусі6

Новы інтэрнат БНТУ амаль гатовы. Вось як ён выглядае знутры6

«Пасылка не можа быць дастаўлена». У махляроў новы метад — яны прадстаўляюцца поштай1

«Зачышчаць будуць усіх, каму не дазволена выказвацца»3

На некалькі дзён змяняюцца маршруты грамадскага транспарту ў Мінску, у тым ліку аўтобуса №100

«Чаго вам не хапала? Жыві — не хачу!» Паглядзелі «Экстрэмісты» — новы спектакль «Купалаўцаў»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брэсцкі дэпутат пабудаваў элітны дом на набярэжнай. Цэны могуць шакаваць нават мінчукоў2

Брэсцкі дэпутат пабудаваў элітны дом на набярэжнай. Цэны могуць шакаваць нават мінчукоў

Галоўнае
Усе навіны →