Свет2323

Пад уплывам расійскай агрэсіі ўкраінцы вярнуліся да ўкраінскай мовы — лічбы

Украінскую мову роднай лічаць 78% апытаных украінцаў, хаця ў 2006 годзе такіх было крыху больш за палову — 52%. Павялічылася і колькасць грамадзян, якія лічаць сябе часткай украінскай культурнай традыцыі (76%). Вынікі апытання 24 ліпеня апублікаваў Цэнтр Разумкова, паведамляе suspilne.media.

Фота: Суспільне

Калі яшчэ ў 2006 годзе толькі 52% лічылі роднай мовай украінскую мову, то ў 2024 годзе гэтая лічба складае ўжо 78%. Пры гэтым толькі 6% назвалі роднай расійскую мову, хаця ў 2006 годзе такіх было 31%. Амаль не змянілася колькасць тых, хто лічыць роднымі абедзве мовы — 13% супраць 16% у 2006 годзе. 

Пры гэтым 69,5% рэспандэнтаў лічаць, што валодаюць украінскай мовай свабодна, 27% — што дастаткова для штодзённых зносін, 2% разумеюць дрэнна, а 0,5% не ведаюць яе зусім. 

Павялічылася і колькасць тых, хто размаўляе дома па-ўкраінску — з 46% да 70,5%. Істотна скарацілася расійская — з 38% у 2006 годзе да 11% у 2024 годзе. 

Таксама 75,5% апытаных лічаць, што больш прэстыжна размаўляць па-ўкраінску сярод калег і сяброў. А 16% лічаць, што мова тут не важная. 

Значна вырасла доля тых, хто лічыць сябе часткай украінскай культурнай традыцыі. Калі ў 2006 годзе іх было 56%, то цяпер 76%. З 7% да 14% вырасла доля тых, хто лічыць сябе часткай агульнаеўрапейскай культурнай традыцыі. Адпаведна, зменшылася колькасць тых, хто ідэнтыфікуе сябе з рускай (з 11% да 0,5%) і савецкай (з 16% да 4%) культурнай традыцыяй. 

Прычым змяншэнне заўважнае сярод украінамоўных грамадзянаў — ад 9% да 1%. Рускамоўныя ідэнтыфікуюць сябе з савецкай культурнай традыцыяй амаль гэтак жа, як і ў 2006 годзе (23,5% тады і 22% цяпер). 

Апытанне праводзілася з 6 па 12 чэрвеня 2024 года па ўсёй тэрыторыі Украіны, акрамя часова акупаваных тэрыторый і тых, дзе вядуцца баявыя дзеянні.

Каментары23

  • feafania
    25.07.2024
    Потужно, ну так. Тут у Англіі я толькі тры разы чула ўкраінскую мову. Абсалютная большаць украінцаў тут размаўляе па-расейску.
  • Моўнік
    25.07.2024
    Цікава, што ў Беларусі заўсёды працэнт беларускай мовы ў апытаннях быў і ёсць значна вышэй
  • Літвін
    25.07.2024
    [Рэд. выдалена]

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася4

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася

Усе навіны →
Усе навіны

76-я цырымонія ўручэння «Эмі» запомнілася трыумфам Японіі

Назіраецца рост колькасці аўтобусаў на польскай мяжы

«Міліцыянер цягам усяго працэсу гуляе ў тэлефон». Пачыталі водгукі на беларускія суды3

Роўна 25 гадоў таму бясследна зніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі3

Учорашнюю стральбу ў Фларыдзе кваліфікавалі як замах на Трампа7

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі20

Сбербанк: Расіяне праз тэлефонных махляроў перавялі УСУ больш за мільярд даляраў10

Каля дома Трампа ў Фларыдзе адбылася страляніна. Мільярдэр не пацярпеў4

Трамп: Я НЕНАВІДЖУ ТЭЙЛАР СВІФТ!53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася4

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася

Галоўнае
Усе навіны →