Грамадства66

Хто той хлопец, які падарваў расійскага афіцэра ў Маскве і быў арыштаваны ў Турцыі

Фота Яўгена Серабракова — меркаванага выканаўцы падрыву аўто у Маскве, паказала турэцкая паліцыя. Хлопца затрымалі пасля таго, як ён прыбыў у Турцыю самалётамам Масква-Бодрум.

Яўген Серабракоў. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Яўгену Серабракову 29 гадоў. Родам ён з невялікага горада Урупінск у Валгаградскай вобласці Расіі.

Спачатку ён вучыўся ў гімназіі, а пасля ў ліцэі, які скончыў у 2012-м. З 2012-га па 2016-ы адвучыўся на эканаміста ў сумесным бакалаўрыяце Вышэйшай школы эканомікі і Расійскай эканамічнай школы — гэта прэстыжная праграма, на якую цяпер у год абіраюць 75 чалавек з усёй Расіі.

Апошняе вядомае месца працы хлопца па сацсетках — гэта вядучы эканаміст аддзела фінансавых рызыкаў расійскага Промсувязьбанка. Апошнім часам жыў у Маскве.

Яўген Серабракоў. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Вядома, што хлопец прытрымліваецца праўкраінскіх і антыпуцінскіх поглядаў. Ён вучыў украінскую мову і ў большасці тэлеграм-чатаў пісаў па-ўкраінску ды быў падпісаны па-ўкраінску ў сацсетках. Z-каналы сцвярджаюць, што ён быў прыхільнікам Аляксея Навальнага і ўдзельнічаў у мітынгах у яго падтрымку.

Прынамсі, раней Серабракоў няблага зарабляў. Суседзі расказалі тэлеграм-каналу Shot, што ён «быў ціхі, інтэлігентны, ані ў якіх скандальных гісторыях не заўважаны».

Нагадаем, 24-га ліпеня ў выніку падрыву аўтамабіля пацярпеў расійскі вайсковец Андрэй Таргашоў, яму адарвала часткі ног. Ён цёзка намесніка начальніка вайсковай часці Ракетных войскаў спецыяльнага прызначэння ў Падмаскоўі.

«Коммерсант» сцвярджае, што Таргашоў служыць у ГРУ, дзе адказвае за сродкі сувязі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Человек
    25.07.2024
    Не иссякает волна Треповых
  • Добрый человек
    25.07.2024
    Человек , таки да. Градус внутренней ненависти внутри имперского сообщества максимален. Бомберы не иссякнут никогда
  • что сказать ?
    25.07.2024
    Красава

Судзяць жыхара Брэста, які аддана наведваў палітычныя працэсы. Ён усміхаецца нават у судзе7

Судзяць жыхара Брэста, які аддана наведваў палітычныя працэсы. Ён усміхаецца нават у судзе

Усе навіны →
Усе навіны

Былы беларускі спецназавец спрабаваў узарваць уладальніка бара ў Маскве4

«Гэта страшна, але і нараджаць таксама страшна». Жаночы атрад з Бучы збівае расійскія дроны

Вярнуліся чэргі з фураў на польскай мяжы

Дзяўчына рабіла фота кароў у полі. Рагулі затапталі яе да смерці14

Юрконіс пра беларусаў у Літве: Гуманітарны ДНЖ цяпер выдаюць хутчэй. А пагрозай нацбяспекі прызналі менш за 3%11

Мікола Дзядок чатыры месяцы знаходзіцца ў ШІЗА

Дэкан гістфака: Мы гаворым не пра русіфікацыю, а пра мадэрнізацыю53

Уначы ў Беларусь заляцеў шахед1

Астапеня назваў тры памылкі беларускай апазіцыі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць жыхара Брэста, які аддана наведваў палітычныя працэсы. Ён усміхаецца нават у судзе7

Судзяць жыхара Брэста, які аддана наведваў палітычныя працэсы. Ён усміхаецца нават у судзе

Галоўнае
Усе навіны →