Свет66

Кітай пастаўляе Беларусі дэталі для зброі супраць Украіны 

Японская медыякарпарацыя Nikkei Asia пры дапамозе аб'яднання былых беларускіх сілавікоў «Белпол» выявіла схему паставак з Кітая ў Беларусь дэталяў для ракет і бомбаў, якія потым выкарыстоўваюцца расійскай арміяй супраць Украіны. 

Кітайскія і беларускія салдаты на сумесных вучэннях каля мяжы з Польшчай і Украінай. Фота: Мінабароны Беларусі

«БелОМА» і «Пеленг» атрымліваюць ад кітайскіх кампаній тысячы кампанентаў для модуляў лазернага навядзення ракет і бомбаў, якія потым Расія скідае на Украіну. Пра гэта паведамляе буйное японскае агенцтва Nikkei Asia, якое ладзіла расследаванне сумесна з ініцыятывай «Белпол».

Паводле расследавання, 1 снежня 2023 года кітайская кампанія Green Cycle Energy атрымала ад беларускага абароннага падрадчыка «БелОМА» заказ на пастаўку 3000 кампанентаў для лазернага модуля LAD-21T. Гэты найноўшы модуль ужываецца ў бомбах і ракетах з лазерным навядзеннем.

Плацёж па дадзенай угодзе быў зроблены ў юанях. У аперацыі ўдзельнічаў шанхайскі філіял расійскага дзяржаўнага банка ВТБ. Потым ужо 16 лютага гэтага года Green Cycle Energy і «БелОМА» падпісалі новы кантракт на суму яшчэ 5,56 мільёна юаняў (764 тысячы даляраў) на закупку ўсё тых жа кампанентаў.

Яшчэ адна кітайская кампанія Morotack Technology 1 лютага падпісала з рагачоўскім заводам «Дыяпраектар» (належыць холдынгу «БелОМА») кантракт на пастаўку 200 адзінак камплектуючых, званых «фланцамі», якія таксама важныя для сістэм навядзення. Сума здзелкі склала 114 тысяч юаняў (15,5 тысячы даляраў), аперацыю праводзілі беларускія і кітайскія банкі.

2 мая «Дыяпраектар» ізноў заказаў гэтыя дэталі ў Morotack Technology.

Акрамя таго, як паведамляе Nikkei Asia, «Дыяпраектар» 20 лютага і 20 сакавіка атрымліваў шматлікія кітайскія лазерныя кампаненты ад расійскай кампаніі Precision Laser Systems на суму амаль 500 тысяч даляраў. Далей беларускі завод перадаваў іх «Пеленгу», а той ужо перадаваў створаныя модулі навядзення і прыцэлы расійскай арміі.

Каментары6

  • Інфа Сотка
    24.07.2024
    Acab, Пазьняк будзе незадаволены. У абыходзе санкцый на таварыша Сі была апошняя надзея.
  • Віталь
    24.07.2024
    Гэта цудоўная ілюстрацыя таго, як "беларусы не ўдзельнічаюць у агрэсіі супраць Украіны".
  • Влад
    24.07.2024
    А какие белорусские банки участвовали в этих операциях и что им за это будет?

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай20

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі прадпрымальнік скончыў жыццё самагубствам пасля допыту пра сувязі з беларускай кампаніяй1

Колькі беларусаў падтрымлівае Расію ў вайне? Вынікі новага апытання18

У Мінску адкрылі новы інтэрнат для студэнтаў БНТУ ФОТЫ3

Працоўныя мігранты праблемы эканомікі Беларусі не вырашаць, і Лукашэнка пачаў гэта разумець. Меркаванне Чалага5

Адміністрацыя Байдэна раскрыла сакрэтныя даныя пра дапамогу Украіне ў вытворчасці дронаў1

Сацыёлагі: Нават праўладныя беларусы не супраць «адлігі», траціна з іх — за вызваленне палітвязняў10

ЕС выкарыстае караля Бельгіі і закон 1944 года, каб не даць Орбану размарозіць расійскія рэзервы5

На нарадзе ў Лукашэнкі сёння гаворка ішла не пра тое, што заяўлена?5

У мінскім метро жанчына з нажом напала на пасажырку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай20

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай

Галоўнае
Усе навіны →