Свет99

Сур'ёзна? Алімпійцы будуць плаваць у Сене? Насамрэч, афігенны праект адраджэння ракі

Купанне ў Сене, якая працякае праз Парыж, было забароненае з 1923 года. Улады горада скарысталіся з Алімпіяды, каб ажыццявіць унікальны праект вяртання ракі ў яе першародны стан. Гэта захапляльны прыклад для іншых гарадоў. У тым ліку на Свіслачы, Дзвіне і Нёмане.

Athletes dive into the Seine Спартсмены ныраюць у раку Сену Спортсмены ныряют в реку Сена
Спартсмены ныраюць у раку Сену з моста Аляксандра III на старце першага этапу тэставага спаборніцтва па трыятлоне сярод жанчын у рамках падрыхтоўкі да Алімпійскіх гульнях у Парыжы 2024 года. 17 жніўня 2023 г. Фота: AP Photo / Michel Euler

Fluctuat nec mergitur — дэвіз Парыжа, «калыхаецца на хвалях, але не тоне». Горад узнік на востраве пасярод Сены, на якім стаіць Нотр-Дам. Парыж не ўявіць без Сены. Але, як і большасць рэк у вялікіх гарадах, людзі яе безнадзейна, здавалася, навек забрудзілі. 

Як піша The Wall Street Jоurnal, з моманту выбару Парыжа ў якасці месца правядзення Алімпійскіх гульняў 2024 года, улады Францыі засяродзілі сваю ўвагу на Сене.

Па задумцы арганізатараў, рака стане цэнтральным пунктам цырымоніі адкрыцця Гульняў. Плануецца, што па ёй праплывуць лодкі з дэлегацыямі спартсменаў. Акрамя гэтага, спаборніцтвы трыятланістаў маюць прайсці на адкрытай вадзе Сены.

Выданне нагадвае, што калі Парыж у 1900 годзе ўпершыню прымаў Алімпійскія гульні, на рацэ прайшло сем розных спаборніцтваў па плаванні. Аднак калі французская сталіца ў 1924 годзе прыняла Алімпіяду другі раз, плаваць у Сене ўжо было забаронена.

Калі Жак Шырак быў мэрам Парыжа (1977-1995), яшчэ да таго, як стаў прэзідэнтам, ён заяўляў пра сваю мару зрабіць Сену чыстай ізноў. Ён абяцаў ачысціць Сену так, каб самому ў ёй сплаваць. І вось праз тры дзесяцігоддзі планы Шырака рэалізавала сённяшняя мэр горада Ан Ідальга.

Ачыстка Сены рэкламавалася як адно з ключавых дасягненняў у працэсе падрыхтоўкі да Алімпіяды-2024. Мерапрыемствы па зніжэнні ўзроўня шкодных бактэрый у вадзе каштавалі 1,5 мільярда еўра. Намаганні былі накіраваны на тое, каб у першую чаргу абмежаваць колькасць сцёкавых вод, якія трапляюць у раку з састарэлай каналізацыйнай сістэмы горада.

Для гэтага, сярод іншага, быў пабудаваны гіганцкі падземны рэзервуар глыбінёй 32 метры і шырынёй 50 метраў. Ён ужо працуе і прайшоў праверку боем: вытрымаў магутныя (менчукі не дадуць схлусіць) ліпеньскія залевы. Ліўнёўка больш не зліваецца ў Сену.

На мінулым тыдні за дзевяць дзён да цырымоніі адкрыцця Алімпіяды мэр Парыжа Ан Ідальга здзейсніла заплыў на сто метраў у Сене. У планах мэра адкрыццё трох гарадскіх пляжаў.

Каментары9

  • Мінкультасоб
    24.07.2024
    Прачэчная, ёсць жа нармальнае беларускае слова "дуля". Адуленны? Не, не чулі, фігвам. Ну і бастыён...
  • Acab
    24.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Афігенны GNLS
    24.07.2024
    [Рэд. выдалена]

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў3

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус купіў дзіцячы садок, у які сам хадзіў 30 гадоў таму

Трагедыі на пешаходных пераходах: чаму кіроўцы збіваюць людзей? Інструктар называе памылкі6

Муж Сіманьян прапагандыст Тыгран Кеасаян дагэтуль у коме5

Продажы шампанскага ў свеце падаюць. Прычына — змена звычак і палітычная нестабільнасць5

«Нам казалі: не трэба палявання на вядзьмарак. І некранутым застаўся сапраўдны монстр»3

Вучоныя: больш увагі маці аддае дачцэ. Бацька таксама1

Назіраць за выбарамі ў Беларусь прыедзе швейцарац, якога на радзіме судзілі за фальсіфікацыю выбараў5

Лісы ныраюць у снег з галавой, каб злавіць здабычу. Чаму яны не траўмуюцца?1

Памятаеце 65-гадовую палітзняволеную, якая за кратамі зламала шыйку сцягна? Яна на свабодзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў3

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →