Свет77

Борыс Джонсан расказаў, у чым змест мірнага плана Дональда Трампа па Украіне

«Не забывайце, што менавіта Трамп, а не Абама або Байдэн, даў украінцам супрацьтанкавую зброю «Джавелін», якая стала вырашальнай у бітве за Кіеў у 2022 годзе», — звяртае ўвагу экс-прэм'ер Брытаніі.

Дональд Трамп. Фота: Bill Pugliano / Getty Images

Некалькі дзён таму былы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан сустрэўся з кандыдатам у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональдам Трампам. Па вяртанні ў Вялікабрытанію ён расказаў Daily Mail аб тым, як рэспубліканец у выпадку перамогі на выбарах плануе ўрэгуляваць ваенны канфлікт паміж Расіяй і Украінай, піша Bild.

Па словах Джонсана, план Трампа не мае нічога агульнага з асцярогамі многіх еўрапейцаў, якія баяцца, што ён проста адмовіцца ад дапамогі Украіне ў выпадку перамогі на выбарах.

Наадварот — Трамп можа нават рэзка ўзмацніць падтрымку Украіны на пачатковым этапе.

«Не забывайце, што менавіта Трамп, а не Абама або Байдэн, падаў украінцам супрацьтанкавую зброю «Джавелін», якая стала вырашальнай у бітве за Кіеў у 2022 годзе», — сказаў Джонсан.

У якасці першага кроку Трамп — а разам з ім і кіраўнікі іншых заходніх краін — мог бы дазволіць Украіне выкарыстоўваць ракеты ATACMS і Storm Shadow супраць аэрадромаў на тэрыторыі Расіі. Украіна ўжо даўно заклікае Захад пайсці на гэты крок, аднак пакуль што УСУ можа атакаваць з дапамогай заходняй зброі толькі асобныя пазіцыі ў расійскіх прымежных рэгіёнах.

Па словах Джонсана, здзелка можа выглядаць наступным чынам: Расія павінна будзе адступіць да межаў 24 лютага 2022 года, а Украіна, адпаведна, атрымае назад усе акупаваныя тэрыторыі, акрамя Крыма. Тады Украіна зможа свабодна ўступіць у ЕС і НАТА, калі альянс будзе да гэтага гатовы.

Узамен Украіна можа ўвесці спецыяльныя законы аб абароне рускай мовы, што дазволіла б расійскім уладам заявіць аб дасягненні мэт «спецаперацыі».

Сам Джонсан з аптымізмам глядзіць на тое, што рэспубліканец зможа пакласці канец вайне паміж Расіяй і Украінай.

«Пасля размовы з Дональдам Трампам на гэтым тыдні я як ніколі перакананы, што ў яго хопіць сіл і мужнасці, каб выратаваць Украіну, усталяваць мір і спыніць катастрафічнае распаўсюджванне канфлікту», — заявіў Джонсан.

Каментары7

  • мясцовы2
    22.07.2024
    Тупы папулізм, не болей. Дзіўна гэта чуць ад такога досыць паважанага палітыка як Б.Джонсан.
  • бабруйчанін
    22.07.2024
    Ні зусім дакладна " ні даў а прадаў" Трамп і забаранілі выкарыстоўваць .Усе гэтыя " джавеліны" знаходзілісь на палігоне пада Львовам куды рф нанесла таксама першыя удары.Таму і здзіўляла чаму маршам як на парадзе ад мяжы і да Кіева рухаліся калоны войска рф Першыя відэа аб знішчені былі былі аб працы " стугн" украінскага вырабніцтва і кактэйлі молатава.Пасля..дзе ні дзе пачалі з'яўляцца гэтыя " джавеліны" План Трампа будзе ведаць калі ён абярэца правая левая нага " з якой устане" калі прачнецца ..Дзля " правакоў- левакоў цэнтрыстаў" у Байдэна зараз Харіс ці хто ніякага плана таксама німа
  • Полный фейспалм
    22.07.2024
    Полный фейспалм а не план. Путин таким наивным уже ответил, что ему нужны все территории, которые он уже оккупировал, внес в свою конституцию и все это уже скормил своему одурманенному имперскому населению. И кремлевская пропаганда продолжает пичкать и скармливать имперско-коммуна-рашистские идеи о полном захвате всей Украины и дальнейшей «священной» войне против Запада.

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ5

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка паслізнулася на прыступках свайго пад'езда, паламалася і адсудзіла 11 000 рублёў

З Новага года вырасце некалькі падаткаў

Беларускі «Гастрафэст» пройдзе ў трох краінах. Што ў меню?2

Палітвязня Толчына, які выйшаў па памілаванні, затрымалі па адміністрацыйнай справе

Лію Ахеджакаву, якая выступіла супраць вайны, прапанавалі замяніць на дыпфейк у «Іроніі лёсу, або з лёгкай парай!»1

Украінскія марскія дроны атакавалі Керч

Жонку беларускага тэнісіста абакралі ў Піцеры1

Паўстанцы ў Сірыі падышлі да Хомса, расійскія базы сёння могуць адрэзаць17

Лаўроў даў прымірэнча-спакуслівае інтэрв'ю Карлсану10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ5

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ

Галоўнае
Усе навіны →