Пра рашэнне віцэ-прэзідэнткі паведамляе The New York Times.
«Для мяне вялікі гонар атрымаць падтрымку прэзідэнта, і я маю намер заслужыць і выйграць гэту намінацыю», — сказала яна.
«Да дня выбараў у нас засталося 107 дзён. Разам мы будзем змагацца. І разам мы пераможам».
Байдэн раней падтрымаў яе кандыдатуру ў якасці свайго пераемніка. Рашэнне наконт новага кандыдата мусяць прыняць на з'ездзе Дэмакратычнай партыі, які пройдзе з 19 па 22 жніўня.
Таксама Харыс падтрымалі Біл і Хілары Клінтан.
Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі
«Найгоршы прэзідэнт у гісторыі краіны». Дональд Трамп пракаментаваў выхад Джо Байдэна з прэзідэнцкай гонкі
«Надышоў час аб'яднацца і перамагчы Трампа». Байдэн падтрымаў кандыдатуру Камалы Харыс на выбарах
Рашэнне зняць сваю кандыдатуру Байдэн прыняў сёння. Яно стала нечаканасцю для ягонага штаба
Каментары