Беларусь пацвердзіла расстрэльны прысуд Крыгеру: «Германіі прапанаваныя канкрэтныя рашэнні»
Звязаны з беларускім МЗС тэлеграм-канал «Глас МИДа» фактычна пацвердзіў версію, што грамадзянін Германіі Рыка Крыгер прысуджаны ў Беларусі да смяротнага пакарання за дыверсіі ў расійскай Бранскай вобласці, каля мяжы з Беларуссю.
У пасце канала, праўда, адкрытым тэкстам гэтага не сцвярджаецца, але даецца спасылка на расійскі прапагандысцкі рэсурс EurAsiaDaily, у матэрыяле якога фігуруе акурат гэтая версія. Прозвішча нямецкага грамадзяніна як у пасце «Гласа МИДа», так і ў матэрыяле EurAsiaDaily чамусьці пішацца як Грыгер, а не Крыгер, як гэта падавалася раней.
Даецца таксама спасылка на афіцыйны каментарый прэс-сакратара МЗС Анатоля Глаза, які, аднак, мае вельмі агульны і абцякальны характар, не ўтрымліваючы аніякай канкрэтыкі. Але сам факт таго, што расстрэльны прысуд немцу вынесены, не адмаўляецца:
«Кантакты з нямецкім бокам па гэтай тэме, вядома ж, былі. Гэты злачынец з'яўляецца грамадзянінам Германіі і нам зразумелы клопат пра яго германскага боку.
У поўнай адпаведнасці з міжнароднымі нормамі і двухбаковымі пагадненнямі беларускім бокам забяспечаны да гэтай асобы консульскі доступ.
З улікам просьбы МЗС ФРГ канкрэтныя рашэнні па наяўных варыянтах развіцця сітуацыі беларускім бокам прапанаваныя. Кансультацыі па гэтай тэме вядуцца па лініі міністэрстваў замежных спраў дзвюх краін».
Што вядома пра суддзю і пракурорку, якія вынеслі смяротны прысуд грамадзяніну Германіі
Z-канал: Імаверна, Крыгер арганізоўваў дыверсіі ў Бранскай вобласці
МЗС Германіі пацвердзіў інфармацыю пра смяротны прысуд свайму грамадзяніну ў Беларусі
Ці можна ў Беларусі прысудзіць да расстрэлу замежніка? Адказваюць юрысты
Полк Каліноўскага адмаўляе датычнасць Рыка Крыгера да падраздзялення
Расстрэльная справа Рыка Крыгера тычыцца яго ўдзелу ў Палку Каліноўскага — праваабаронцы
Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл
Грамадзяніна Германіі прысудзілі ў Беларусі да расстрэлу
Каментары
Рыхтуюць абмен на забойцу ў пагонах Красікава , які адбывае пажыццёвае зняволенне ў Нямеччыне.
Для гэтага падключылі Лукашэнку каб ён прыгаварыў немца да расстрэлу.
Тыповыя ганстэры правяць у РФ і РБ
Вельмі брудны схематоз. Тут ужо патрэбны візіт не Дуды, а Шольца ў Кітай і чарговае запаволенне/закрыццё Малашэвічаў.
Невядома, як яно выруліцца. Але ўжо зараз вельмі сумныя перажыванні аб нашых ваеннапалонных хлопцах-каліноўцах. Калі іншаземцаў можна карыстаць у такім гандлі людзьмі, то нашых фсбшнікі маглі проста вярнуць кдбістам на страту без усялякіх умоваў, па-брацку.