Свет77

Зяленскі павіншаваў Трампа з абраннем кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі і назваў яго прэзідэнтам

Прэзідэнт Украіны патэлефанаваў Дональду Трампу.

Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп у Нью-Ёрку ў 2019 годзе. Фота: AP Photo/Evan Vucci, File

«Я пагаварыў з Дональдам Трампам, каб павіншаваць яго з вылучэннем [у кандыдаты ў прэзідэнты ЗША] ад Рэспубліканскай партыі і асудзіць шакуючую спробу забойства ў Пенсільваніі. Я пажадаў яму сіл і абсалютнай бяспекі ў будучыні», — заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сацсетках.

Паводле яго слоў, ён казаў аб «жыццёва важнай» падтрымцы дзвюх галоўных амерыканскіх партый і дзвюх палат амерыканскага кангрэса «ў абароне свабоды і незалежнасці нашай краіны».

«Мы дамовіліся з прэзідэнтам Трампам абмеркаваць на асабістай сустрэчы, якія крокі могуць зрабіць мір справядлівым і па-сапраўднаму трывалым», — напісаў Зяленскі ў сацсетцы X (назваўшы яго менавіта прэзідэнтам, а не былым прэзідэнтам).

Дональд Трамп таксама пацвердзіў тэлефонную размову з Уладзімірам Зяленскім, піша Бі-бі-сі.

«Ён павіншаваў мяне з паспяховым правядзеннем нацыянальнага з'езда Рэспубліканскай партыі і з тым, што я стаў кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі на пасаду прэзідэнта Злучаных Штатаў», — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social.

Па словах Трампа, Зяленскі асудзіў замах на яго. Экс-прэзідэнт ЗША чарговы раз выступіў са сцвярджэннем аб тым, што пасля перамогі на выбарах ён зможа пакласці канец вайне ва Украіне, «якая забрала так шмат жыццяў і спустошыла незлічоную колькасць нявінных сем'яў».

«Абодва бакі змогуць сабрацца разам і дамовіцца аб пагадненні, якое пакладзе канец гвалту і пракладзе шлях да працвітання», — напісаў Трамп.

Раней Зяленскі моцна крытыкаваў Трампа за яго заявы пра Украіну і спосабы скончыць вайну.

Каментары7

  • Янка
    20.07.2024
    З адзінага боку - вельмі цяжка асуджаць Зяленскага, бо ягоная краіна б'ецца супраць арды і ёй крытычна важна дапамога ЗША.
    З іншага боку - Трамп - гэта хлус, які са сваёй сектай MAGA поўгады цалкам блакаваў дапамогу Ўкраіне і з-за каго загінулі шмат ваяроў ЗСУ, якім не хапала снарадаў. І наўрадці ён зменіцца
  • Вата
    20.07.2024
    Ой
  • Так
    20.07.2024
    Янка, нагадць, пры кім Украіна фактычна пабудавала сваю армію? І хто ў 2018 годзе папярэджваў перад Расіяй, у тым ліку закаханую ў бізнэсы з расіянамі Нямеччыну?

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель5

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Усе навіны →
Усе навіны

Апошні рывок. Што будзе гэтай зімой на полі бою ва Украіне?2

Сяргей Бульба вінаваціць у арэндных праблемах сваёй арганізацыі мінулае кіраўніцтва. Тое ўсё адмаўляе19

У Лідскім раёне загарэўся цягнік2

«Могуць пайсці і знайсці іншага лоха!» Трамп перасцярог БРІКС ад спробаў увесці ўласную валюту14

Коля Лукашэнка расказаў, ці сядзіць ён у сацсетках17

«Лукашэнка ў Ісламабадзе». Найлепшыя твіты тыдня5

Перастрэлка адбылася ў раёне прэзідэнцкага палаца ў Дамаску6

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць70

Прэзідэнтка Грузіі абвясціла парламент нелегітымным і адмаўляецца ісці ў адстаўку13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель5

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Галоўнае
Усе навіны →