Рыжанкоў: Беларусь гатова да дыялогу з Польшчай па сітуацыі на мяжы
Беларусь гатова да дыялогу па сітуацыі на мяжы, але Польшчы не цікавае вырашэнне гэтага пытання. Так заявіў журналістам міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў, перадае БЕЛТА.
«Мяч на польскім баку. Мы гатовы да дыялога, і прэзідэнт на гэта настроены», — сказаў ён.
Аднак, паводле Рыжанкова, «польскаму боку не вельмі цікава вырашэнне гэтага пытання».
Рыжанкоў назваў дзеянні Польшчы на мяжы «ліхаманкавымі і бессістэмнымі».
«Нічога, акрамя вялікіх нязручнасцей перавозчыкам, сярод якіх у асноўным толькі польскія перавозчыкі, нічога, акрамя гуманітарных праблем для грамадзян, якія перасякаюць граніцу, гэтыя дзеянні не прыносяць», — сказаў Максім Рыжанкоў.
Ён дадаў, што Беларусь запрасіла польскі бок сумесна вывучыць сітуацыю на мяжы. «Але польскі бок ад гэтай прапановы адмовіўся», — сцвярждае ён.
«Больш за тое, Польшча пачала вылучаць палітычныя патрабаванні. Аднак у Беларусі падобную сітуацыю лічаць непрымальнай», — дадае БЕЛТА.
Польскі бок з 03:00 10 ліпеня перастаў прымаць грузавыя транспартныя сродкі з Беларусі праз пункт пропуску Казловічы». Пад вечар Мытны камітэт паведаміў пра аднаўленне прыёму палякамі грузаў на мяжы з Беларуссю.
Менавіта закрыццё грузавога патоку эксперты называюць галоўным інструментам ціску Польшчы на беларускі бок. Польшча намагаецца спыніць мігранцкі крызіс на мяжы і вызваліць з беларускай турмы журналіста Анджэя Пачобута.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда з 22 па 26 чэрвеня знаходзіўся з візітам у Кітаі. Там ён, сярод іншага, папярэдзіў кіраўніка КНР Сі Цзіньпіна пра абвастрэнне сітуацыі на беларускай мяжы, магчымым перакрыцці яе і магчымых наступствах гэтага для кітайскай лагістыкі тавараў.
Пры канцы чэрвеня па дыпламатычных каналах у Мінск быў накіраваны сігнал аб тым, што Польшча больш не мае намеру цярпець міграцыйны ціск на сваёй мяжы, а таксама зняволенне журналіста і грамадскага актывіста Анджэя Пачобута.
Пасля гэтага мігрантаў на польскай мяжы стала менш, выйшлі на волю два дзясяткі палітвязняў, але Пачобут застаецца за кратамі.
Польшча павялічыць кантынгент на мяжы да 17 тысяч салдат
Польшча больш не пускае беларускія аўтамабілі, калі ўласніка няма ў салоне. Што яшчэ змянілася
«Спектакль скончаны?» БелТА выступіла з мегаводпаведдзю адносна сітуацыі на мяжы
Не толькі машыны з аб'ёмам рухавіка, большым за 1,9 літра. Якія яшчэ аўто нельга будзе прыганяць у Беларусь
Чаму Польшча забараніла вываз тавараў фізічным асобам і якія тавары цяпер нельга правезці?
Каментары
Кстати, Рыженкову надо еще поучиться выдавать ахинею - у Глаза, например. А то пока его спичи больше напоминают стенания в стиле "Астанавицесь!" в исполнении одного известного деятеля))