Надвор'е ў гэтыя дні прыносіць сюрпрызы.
Так, Лунінецкі раён (Брэсцкая вобласць) засыпала градам. Прычым град немаленькі — памерам з перапялінае яйка.
На відэа, што трапіла ў сацсеткі, бачна, што град збівае птушак, прымушаючы сесці на бліжэйшы дах.
Учора па Мінску прайшоў шторм. Дрэва, якое ўпала, забіла дзяўчыну. Ёсць і іншыя пацярпелыя ад непагадзі ў сталіцы, якіх даставілі ў бальніцу.
Ураган ўчора змёў таксама кемпінг «Клёвае месца» на Віліі. Там таксама загінуў чалавек.
Каментары