Грамадства22

Урад забараніў забіраць за даўгі храмы, іконы і рэлігійныя кнігі

Арышт на такую маёмасць рэлігійных арганізацый накладваць нельга.

Урад зацвердзіў пералік маёмасці рэлігійных арганізацый, якую нельга забіраць за даўгі па прэтэнзіях крэдытораў.

У спіс трапілі самі будынкі цэркваў, касцёлаў, мячэцяў і іншых рэлігійных устаноў, іх убранне, у тым ліку купалы, троны, крэслы-троны, падстаўкі для Каранаў, а таксама гаспадарчыя пабудовы на храмавай тэрыторыі.

Акрамя таго, за даўгі зараз нельга забіраць прадметы рэлігійнага культу — іконы, іканастасы, крыжы, купелі, кадзілы, трохсвечнікі і многія іншыя.

Таксама нельга накладваць арышт на богаслужбовыя адзенні і рэлігійную літаратуру. У цэлым у пералік трапіла ўсё, што знаходзіцца ўнутры культавых будынкаў — усе гэтыя прадметы за даўгі цяпер адбіраць і арыштоўваць забаронена.

Каментары2

  • Вярніце будынак Чырвонана Касцёла вернікам
    12.07.2024
    А Чырвоны Касцёл чаму Мінгарвыканкама ў вернікаў адабраў?
    Яны б даўно самі ўсё пачыналі. Вярніце касцёл людзям!
  • Бобр
    12.07.2024
    Радую тое, што разгай паміж групоўкамі, не толькі з апазіцыі))

«Пляваць я хацеў на гэты Захад». Галасаванне Лукашэнкі пачалося з двух праколаў. А вось якія заявы ён зрабіў24

«Пляваць я хацеў на гэты Захад». Галасаванне Лукашэнкі пачалося з двух праколаў. А вось якія заявы ён зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

На Гомельшчыне прадпрыемствам загадалі адключыць інфармацыйныя экраны1

Памятны знак паўстанцу 1863 года Фалькоўскаму ў Лідзе знаходзіцца на ранейшым месцы1

Выйшаў на волю палітвязень Часлаў Канановіч1

Беларускі дальнабойшчык двойчы спрабаваў даць хабар польскім паліцэйскім. Яму пагражае да 10 гадоў

Арына Сабаленка прайграла фінал Australian Open12

Найбліжэйшымі днямі ў Беларусі пацяплее да +11°С2

У Беларусі перабоі ў працы сайтаў і VPN19

У чым была супярэчлівасць Макея? Тлумачыць Латушка6

Беларуская шахматыстка пераабулася чарговы раз — выступала за Расію, цяпер будзе за Аўстрыю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пляваць я хацеў на гэты Захад». Галасаванне Лукашэнкі пачалося з двух праколаў. А вось якія заявы ён зрабіў24

«Пляваць я хацеў на гэты Захад». Галасаванне Лукашэнкі пачалося з двух праколаў. А вось якія заявы ён зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →