Свет66

Байдэн назваў сябе найбольш кваліфікаваным супернікам Трампа, ён не збіраецца пакідаць гонку

Прэзідэнт Джо Байдэн правёў у чацвер вечарам прэс-канферэнцыю, адказаўшы на вельмі складаныя пытанні журналістаў, піша «Голас Амерыкі».

Фота: Jacquelyn Martin / AP

Раней кіраўнік дзяржавы сутыкнуўся з заклікамі з боку часткі дэмакратаў адмовіцца ад перавыбрання на фоне сумневаў у здольнасці Байдэна, у сувязі з узроставымі кагнітыўнымі парушэннямі, а таксама яго фізічнай формай, перамагчы былога прэзідэнта Дональда Трампа.

Ва ўступным слове Байдэн сказаў: «Кожны амерыканец павінен спытаць сябе: ці стаў свет больш бяспечным? З НАТА вы ў большай бяспецы? Ваша сям'я ў большай бяспецы? Я лічу, што амерыканскі народ ведае, што адказ на ўсе гэтыя пытанні — так. І я веру, што амерыканскі народ разумее, што Амерыка становіцца мацнейшай дзякуючы нашым саюзам»»

Джо Байдэн заявіў, што яго кандыдатура на прэзідэнцкіх выбарах мацнейшая, чым кандыдатура Дональда Трампа: «Я думаю, што я найбольш кваліфікаваны, каб перамагчы яго, каб балатавацца на пасаду прэзідэнта: Я перамог яго адзін раз і я зраблю гэта зноў».

Кіраўніка Белага дома спыталі, ці лічыць ён, што віцэ-прэзідэнт Камала Харыс мае дастатковую кваліфікацыю, каб выконваць абавязкі прэзідэнта. Ён адказаў сцвярджальна, спаслаўшыся на яе прафесійную кампетэнтнасць. Байдэн таксама дадаў: «Я б не абраў яе, калі б не лічыў, што яна падыходзіць для пасады прэзідэнта».

Верагодны супернік цяперашняга прэзідэнта, рэспубліканец Дональд Трамп не будзе адданы абароне краін НАТА, дадаў Джо Байдэн, падкрэсліўшы абавязацельствы ЗША перад заходнім альянсам.

«Мой папярэднік ясна даў зразумець, што ў яго няма абавязацельстваў перад НАТА. Ён даў зразумець, што не адчувае абавязання выконваць пяты артыкул (Статута NATO)», — сказаў Байдэн на прэс-канферэнцыі.

Ён падкрэсліў, што Злучаныя Штаты «не могуць ізаляваць сябе ад свету» і запэўніў, што пад яго кіраўніцтвам Вашынгтон не адмовіцца ад падтрымкі Украіны, дадаўшы, што моцны трансатлантычны альянс неабходны для бяспекі Амерыкі.

Байдэн падкрэсліў, што вайна паміж Ізраілем і Газай павінна скончыцца зараз, паведаміўшы журналістам, што яго план спынення агню ў Газе быў узгоднены як Ізраілем, так і палесцінскай ісламісцкай групоўкай ХАМАС, але дадаў, што яшчэ засталіся нявырашаныя пытанні.

«Гэты план цяпер узгоднены як Ізраілем, так і ХАМАС. Таму я адправіў сваю каманду ў рэгіён, каб дапрацаваць дэталі», — сказаў Байдэн на прэс-канферэнцыі.

«Гэта складаныя і цяжкія пытанні. Яшчэ ёсць прабелы, якія трэба закрыць. Мы дамагаемся прагрэсу. Тэндэнцыя пазітыўная. Я поўны рашучасці завяршыць гэтую справу і пакласці канец гэтай вайне, якая павінна скончыцца зараз жа», — дадаў Байдэн.

Байдэн адзначыў, што еўрапейскія саюзнікі казалі яму падчас саміту, што ён павінен перамагчы Дональда Трампа і што другое прэзідэнцтва Трампа будзе «катастрофай».

«Я чуў, як яны казалі: вы павінны перамагчы», — сказаў Байдэн

Каментары6

  • Boba
    12.07.2024
    Даже и не думай сниматься. Напечатают лишних листов для голосования и победишь как в 2020 среди ночи с последнего места на первое выскочишь.
  • 12.07.2024
    Я Баден ! Я иду до конца !)
  • Васіль
    12.07.2024
    Другое прэзідэнцтва Трампа стане катастрофай для усіх левакоў і грантасосаў, для прапагандысцкай "прэсы" якая сядзіць на грошах дэмпартыі і распавядае нам фэйкавыя навіны, для усіх саманазваных прэзідзентак..

Сталі вядомыя імёны яшчэ 10 памілаваных палітвязняў

Сталі вядомыя імёны яшчэ 10 памілаваных палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ГУР Украіны заявіла пра ліквідацыю расійскага прапагандыста8

Вызваленыя па памілаванні Паліна Палавінка і Дзмітрый Лукша пераехалі ў Польшчу

Мазырскі НПЗ за тыдзень ліпеньскага ўрагану мог страціць 35 млн даляраў

У ЗША 26-гадовы педафіл на працягу года хадзіў у адзін клас з падлеткамі. Ніхто не здагадаўся8

Стала вядома, хто можа ўзначаліць Міжнародны алімпійскі камітэт1

«А колькі зарабляе ваш музей?» Латушка расказаў, як прасіў Лукашэнку не аддаваць будынак на Фрунзэ следчым5

Украінскія зенітныя дроны сталі таннай і эфектыўнай заменай артылерыі. У чым іх перавагі?1

Ці можна дзецям у школе замест падручнікаў карыстацца планшэтам?1

У Курскай вобласці эвакуіруюць жыхароў яшчэ двух прымежных раёнаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя імёны яшчэ 10 памілаваных палітвязняў

Сталі вядомыя імёны яшчэ 10 памілаваных палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →