Свет

Пасля правальных тэледэбатаў Джо Байдэн паабяцаў больш спаць і не хадзіць на вячэрнія мерапрыемствы

Таксама прычынай канфузу назваў працяглыя паездкі за мяжу.

Фота: Gerald Herbert / AP

Пасля тэледэбатаў, на якіх Джо Байдэн, паводле ацэнак назіральнікаў, выглядаў не надта ўпэўнена, у ЗША абмяркоўваюць магчымасць зняцця яго кандыдатуры з прэзідэнцкіх выбараў.

Сам Байдэн абвяргае чуткі аб адмове ўдзельнічаць у выбарах і кажа, што «не збіраецца нікуды сыходзіць».

У садзе Белага дома на барбекю для вайскоўцаў Байдэн пацвердзіў сваю пазіцыю. Напярэдадні, на сустрэчы з губернатарамі-дэмакратамі, дзейны прэзідэнт заявіў, што ён дастаткова моцны для кампаніі супраць Трампа, піша Bild.

Па словах двух чалавек, якія ўдзельнічалі ў сустрэчы, Байдэн паабяцаў, што ён будзе больш спаць, менш працаваць і толькі выбарачна наведваць мерапрыемствы, якія праходзяць пасля 20:00. 

Акрамя таго, у сваёй заяве прэзідэнт чарговы раз назваў прычынай свайго дрэннага выступу на тэледэбатах працяглыя паездкі за мяжу на працягу некалькіх тыдняў, якія папярэднічалі дэбатам.

Перадвыбарчы штаб Байдэна, у сваю чаргу, растлумачыў няўдалае выступленне прастудай — нібы з-за яе ў яго быў ахрыплы голас.

Каментары

Колішняму начальніку аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты і каментары ў Telegram

Колішняму начальніку аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты і каментары ў Telegram

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка сёння прыняў з дакладам Лукашэнку2

Памёр гісторык Уладзімір Тугай

МТЗ пачне выпускаць сякеры4

Азаронак пахваліўся, што гэта была яго ідэя пакласці нацыянальны сцяг пад ногі Пратасевічу12

«Нешта ведаў — трохі падставіў іх яшчэ тады». Украінскі спявак успомніў, як прадстаўляў Беларусь на Еўрабачанні-20186

У некаторых раёнах Мінска знікла электрычнасць4

Лукашэнкафэрштэеры не прайшлі ў парламент Літвы9

Спробы наведаць Марыю Калеснікаву ў Гомелі не прыносяць поспеху4

Азаронак расказаў, як у пачатку вайны прысутнічаў на закрытай нарадзе Рады бяспекі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўнае
Усе навіны →