Эканоміка77

«Камунарка» імпартазамясціць шакалад для глазураваных сыркоў і марозіва

У эфіры тэлеканала СТВ гендырэктар кандытарскай фабрыкі «Камунарка» Сяргей Анюхоўскі расказаў пра новы імпартазамяшчальны інвестыцыйны праект, які плануецца рэалізаваць на прадпрыемстве.

Па словах Анюхоўскага, цяпер фабрыка вырабляе 33 тыс. тон прысмакаў у год. У рамках інвестпраекта, які павінен быць завершаны ў 2026 годзе, на прадпрыемстве маюць з'явіцца новыя цэхі і плануецца наладзіць інавацыйную вытворчасць поўнага цыклу па перапрацоўцы какава-бабоў.

Рэалізацыя праекта дазволіць «Камунарцы» павялічыць вытворчыя магутнасці амаль на 20%: на адным з участкаў будуць дадаткова выпускаць амаль 6 тыс. тон шакаладнай масы.

«Гэта і імпартазамяшчальны праект, бо ён дазволіць насыціць беларускі рынак шакаладнымі і кандытарскімі масамі для нашых калег — перапрацоўшчыкаў малака. Гэта глазураванне сыркоў, марозіва», — заявіў Анюхоўскі.

Каментары7

  • Шмурдзяк
    11.07.2024
    Карацей кажучы - з шакаладу пераходзяць на г.з. "чарназём" (тое, с чаго вырабляюцца расейскія "аналагі" Nutella)
  • Патрыцый Лумумба
    11.07.2024
    Засталося пасадзіць не толькі людзей, але і какава-бабы. Таксама палітыка-эканамічная абстаноўка спрыяе вырошчванюю бананаў.
  • Хіпар
    11.07.2024
    Пасадзяць цябе, Сярожа, да 2026 года, 💯 адсоткаў. Будзеш зэкам у віцебскай калёніі распавядаць пра шакалядную масу й што ты ёю зьбіраўся пакрываць 😂😂😂

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Сбербанк: Расіяне праз тэлефонных махляроў перавялі УСУ больш за мільярд даляраў10

Каля дома Трампа ў Фларыдзе адбылася страляніна. Мільярдэр не пацярпеў1

Трамп: Я НЕНАВІДЖУ ТЭЙЛАР СВІФТ!42

У Бараўлянах пара занялася сэксам у скверы. Цяпер у каханкаў праблемы з законам9

Названыя пераможцы конкурсу астранамічнай фатаграфіі ФОТА

Шрайбман патлумачыў, навошта катуюць Калеснікаву і Бабарыку24

Лось з'явіўся проста з ніадкуль. Беларус паказаў жудаснае відэа сутыкнення свайго аўто з жывёлай1

Многія адрамантаваныя iPhone з панядзелка ператворацца ў «цагліны»6

Apple ператварыла свае AirPods у слыхавы апарат. І, здаецца, гэта будзе вялікі поспех

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →