Пасля ўдару па «Ахматдзету» ўкраінцам злілі сакрэтныя звесткі пра выканаўцаў ракетных абстрэлаў
Пасля ракетнага ўдару, які расіяне нанеслі 8 ліпеня па дзіцячай бальніцы «Ахматдзет» у Кіеве, на ўкраінскую вайсковую разведку выйшаў расійскі лётчык і перадаў ёй даныя, па якіх удалося вызначыць імёны 30 камандзіраў цяжкай бамбардзіровачнай авіяцыйнай дывізіі Расіі, паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на суразмоўцаў у Галоўным упраўленні разведкі.
Паводле паведамлення, 8 ліпеня на чат-бот ГУР звярнуўся адзін з лётчыкаў 22-й цяжкай бамбардзіровачнай авіяцыйнай дывізіі (в/ч 06987, аэрадром базавання «Энгельс»). Менавіта гэтая дывізія ўвесь час абстрэльвае ўкраінскія гарады ракетамі Х-101.
Лётчык напісаў, што шакаваны ўдарам па дзіцячай бальніцы, таму вырашыў перадаць украінскаму боку дакументы, якія тычацца дзейнасці ягонай вайсковай часці, а таксама прыватныя фота каманднага складу 22-й цяжкай бамбардзіровачнай авіяцыйнай дывізіі.
Сярод перададзенага масіву інфармацыі — дакументы па асабовых справах старшага афіцэрскага складу, персанальныя даныя расійскіх вайскоўцаў і членаў іх сем'яў і да таго падобнае. Таксама ў ГУР пераслалі фота камандзіраў дывізіі з іх імёнамі.
Найбольшую каштоўнасць уяўляюць грыфаваныя дакументы 22-й цяжкай бамбардзіровачнай авіяцыйнай дывізіі.
Гендырэктар «Ахматдзета» паведаміў пра аднаўленне крытычнай інфраструктуры бальніцы
Расія збірае ракеты Х-101, адна з якіх трапіла ў дзіцячую бальніцу ў Кіеве, з заходніх кампанентаў
«Дзядзька Андрэй, спыніся». Пляменніца міністра абароны Расіі, якая жыве ў ЗША, звярнулася да яго пасля атакі на Кіеў
«Гэта смецце чалавецтва». Кіраўнік МЗС Чэхіі перадаў такое пасланне Пуціну
На месцы ўдару па дзіцячай клініцы ў Кіеве знайшлі фрагменты расійскай ракеты
Вясною Церцель заявіў, што ва ўкраінскіх бальніцах тэрарысты хаваюцца за спінамі дзяцей. Учора расіяне ўдарылі па «Ахматдзет»
Каментары