Грамадства55

Памятаеце, Мінкульт абяцаў паказваць фільмы ў цягніках? Паглядзець іх не атрымаецца з-за дрэннага інтэрнэту

Журналісты «Моцных навін» правялі эксперымент, які праваліўся.

Журналісты вырашылі скарыстацца паслугай у цягніках міжрэгіянальных ліній бізнэс-класа па маршруце Мінск — Гомель.

У пачатку ліпеня Мінкульт прэзентаваў новы праект, у рамках якога паабяцаў паказваць у цягніках БЧ кіно «Беларусьфільма». Карціны былі загружаны на медыясервер БЧ.

Аўтары эксперыменту вырашылі паглядзець у дарозе кіно «Дзікае Паляванне караля Стаха» на цягніку, які адпраўляўся з Мінска ў Гомель 5 ліпеня ў 17:24.

Журналісты падключыліся да Wi-Fi праз тэлефон. Але ўжо праз 10 хвілін з моманту адпраўлення сувязь знікла. На ноўтбуку было тое самае.

Інтэрнэт з'яўляўся толькі на станцыях, а пасля адпраўлення адразу знікаў.

У даведачнай службе БЧ растлумачылі: на маршруце Мінск — Гомель скарыстаць Wi-Fi у цягніку, а тым больш паглядзець беларускае кіно не атрымаецца.

Прычына ў тым, што ў Беларусі няма тэхнічнай магчымасці забяспечыць належную сувязь уздоўж чыгуначных ліній, а значыць, і стабільнага выхаду ў інтэрнэт падчас падарожжаў не будзе.

Атрымліваецца, паслуга, анансаваная Мінкультам, існуе толькі намінальна, па факце скарыстаць яе пасажыры не могуць.

Каментары5

  • Тралаловіч
    11.07.2024
    Шмат хто яшчэ памятае як зіцпрэдседацель абяцаў заробкі ў $1000, але такія ўжо гэтыя беларусу няўдзячныя. Абяцаюць ім абяцаюць, а ім усё мала.
  • Ivan
    11.07.2024
    обещать - не значит жениться!)
  • Pan
    11.07.2024
    У Польшчы я ў цягніку з гадзіну па відэа сувязі няблага размаўляў. А ў Беларусі ад станцыі як ад'едзеш - ці слабы 2g ці без сувязі ўвогуле. Грошы трэба ў гэта інвеставаць, а не адмазкі прыдумваць.

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа17

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

Ваеннае становішча ў Паўднёвай Карэі адмяняецца2

Суперсучасныя нарвежскія F-35 прыляцелі ўзмацніць абарону хаба НАТА на мяжы з Украінай1

Дзе ў Еўропе навагоднія елкі прэтэндуюць на званне самай высокай?2

У эфіры БТ выйшаў шпіёнскі фільм пра асуджаных Дзмітрыя Пазнякова і Томаша Бярозу4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?8

Сталі вядомыя прозвішчы яшчэ сямі чалавек, вызваленых праз памілаванне1

Расійскія вайсковыя караблі пакінулі базу ў сірыйскім Тартусе11

Прапаганда піша, што сын экс-кіраўніка МЗС Украіны купіў «Жалезны трон» за $1,5 мільёна. Праўда?7

Выйшаў на волю заснавальнік «Кальяннай №1» Іван Мураўёў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа17

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →