Аўто55

Продажы новых аўто б'юць рэкорды. Ці ўдалося дылерам выйсці на даваенны ўзровень?

За першае паўгоддзе афіцыйныя дылеры прадалі 18 904 легкавыя аўто. Гэта на 135% больш, чым за аналагічны перыяд 2023 года, паведамляе Беларуская аўтамабільная асацыяцыя. 

Але рабіць высновы, абапіраючыся на высокі рост у параўнанні з мінулым годам, не вельмі рэлевантна, бо летась дылеры ўсё яшчэ мелі праблемы з пастаўкамі новых аўто. Таму для лепшага разумення сітуацыі трэба арыентавацца на даваенныя паказчыкі.

І, як паказвае статыстыка, нават у параўнанні з даваенным 2021 годам продажы ў дылераў ідуць добра. 

У 2021-м дылеры прадалі 41 217 новых легкавых аўто. Гэта па 3435 адзінак у сярэднім за месяц. 

У траўні бягучага года афіцыйныя дылеры прадалі 3 744 аўто, а ў чэрвені — 4 044 аўто, што больш, чым у сярэднім за месяц цягам 2021 года.

Калі дынаміка захаваецца, беларускія дылеры могуць не толькі дасягнуць даваенных аб'ёмаў продажаў, але і перавысіць іх. 

Не ўсё так адназначна

Нагадаем, што вясною прадстаўнікі Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі заяўлялі пра тое, што перагледзяць прагнозы па продажы новых аўто ў бок павелічэння ў сувязі з новымі абмежаваннямі. 

Дадатковыя абмежаванні па імпарце машын з ЕС з аб'ёмам рухавіка больш за 1,9 літра яны называлі істотным фактарам, які пазітыўна ўплывае на рынак дылерскіх продажаў. Так і было: нейкі час новыя патрабаванні сапраўды гралі на руку афіцыйным дылерам, бо ў адрозненне ад фізічных асоб яны маглі атрымаць ад вытворцаў неабходныя дазволы на экспарт машын у Беларусь.

Беларусы застануцца без новых Porsche

Аднак новы пакет санкцый, прыняты 29 чэрвеня, негатыўна адаб'ецца на працы дылераў. 

Цяпер яны больш не змогуць увозіць у Беларусь машыны, даражэйшыя за 50 тысяч еўра, бо гэтае абмежаванне тычыцца як фізічных асоб, так і кампаній. З рэгламенту ЕС вынікае, што беларускія дылеры змогуць пастаўляць такія аўто ў Беларусь толькі да 1 кастрычніка — у выпадку, калі кантракт быў заключаны да 1.07.2024.

Праз некаторы час дылеры BMW, Mercedes-Benz, Audi могуць застацца без аўто, паколькі многія мадэлі трапілі пад забарону на продаж у Беларусі. Porsche, які дагэтуль афіцыйна працаваў у Беларусі, рызыкуе цалкам застацца без новых паставак, паколькі ў мадэльным шэрагу Porsche не існуе машын коштам да 50 тысяч еўра.

Каментары5

  • Жора
    11.07.2024
    Не понял, не за "сарай", а за новыя BYD і Zeekr. Не хочуць еўрапейцы нашых грошай - атрымалі іх лукашысты з расейцамі і кітайцамі. Дзякуй за прымусовую інтэграцыю ў азіяцкі свет...
  • ром
    11.07.2024
    Плевать нам на вашы войны)) няхай и украинцы там борацца… а мы на машынах паездим😁👍
  • Жора
    11.07.2024
    ром, тое самае робіць астатняя Еўропа, калі глядзіць еўравізіі, чэмпіянаты па футболе і алімпійскія гульні. Больш за тое, яны яшчэ ходзяць у рэстарацыі, на фітнэс, ды проста жывуць сваім жыццём. Уяўляеце?

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі7

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна падала саюзнікам спіс цэляў, па якіх хацела б біць дальнабойнымі ракетамі2

Нечакана для сябе сёстры-блізняты Груздзевы высветлілі, што маюць розныя нацыянальнасці38

Расійскі бацька пайшоў ваяваць ва Украіну пасля гібелі там сына, але першым пахавалі яго самога17

«Калі перайшоў на Videobel па спасылцы». Найлепшыя твіты тыдня5

Хмель у Беларусі вырошчвае адна сям'я. Тата адрадзіў, нашчадкі працягваюць2

52 ахвяры. Гісторыя міжваенных серыйных забойцаў, якія любілі Гродна3

«Што гэта за жалезныя дрывасекі і чаму дзяўчынка зігуе?» ВІДЭА16

Украінскім палонным сёння перад абменам уручылі пакеты з лукашэнкаўскай сімволікай6

«Дактары падазраюць сардэчны прыступ». Беларуса, які абвясціў галадоўку ў Літве, забрала хуткая7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі7

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →