Знакамітаму акцёру нават пагражала ампутацыя нагі.
У красавіку гэтага года Тыль пачаў лячыцца ад небяспечнай для жыцця сэптыцэміі — хваробы, пры якой адбываецца заражэнне крыві. Паводле інфармацыі Bild, акцёру нават пагражала ампутацыя нагі, аднак гэтага ўдалося пазбегнуць.
Акрамя таго, у маі Швайгер трапіў у клініку ў Берліне. На гэты раз гаворка ішла пра яго сэрца. Як распавялі крыніцы з асяроддзя акцёра, Швайгеру прыйшлося імплантаваць у сэрцы стэнт — адмысловую металічную прыладу ў выглядзе трубкі. Як відаць, аперацыя спатрэбілася з-за таго, што апошнія дзесяць гадоў Швайгер шмат курыў.
У чэрвені акцёра выпісалі з берлінскай клінікі і адправілі аднаўляцца ў Гамбург, а затым на Маёрку. Калі ён канчаткова паправіцца, медыкі плануюць правесці яшчэ адну аперацыю на сэрцы.
«Ён у цудоўнай форме, вельмі матываваны і бярэцца за новыя грандыёзныя праекты. Я вельмі рады бачыць яго ў такім добрым стане. Ён на шляху да акрыяння. Самае выдатнае тое, што Тыль не піў на працягу апошніх 150 дзён», — сказаў Bild дэрматолаг Мірыям Рэбайн, які працуе з Тылем Швайгерам.
Раней нямецкі акцёр расказваў аб сур'ёзных праблемах з алкаголем, якія падарвалі яго здароўе.
Каментары