Кіно33

Пратасевіч і Мейрэліш знялі класны, але нестандартны серыял пра таямнічае знікненне ў Галівудзе

У пятніцу выйшаў восьмы, апошні, эпізод міні-серыяла «Шугар» ад Apple TV з Колінам Фарэлам у галоўнай ролі. Ірландскі акцёр грае харызматычнага прыватнага дэтэктыва, які шукае ўнучку знакамітага кінарэжысёра. 

Расказваем, чаму варта глядзець гэты серыял, які вяртае да найлепшых традыцый крымінальнага рамана.

Кадр з фільма. Фота: Apple TV

Падзеі ў серыяле адбываюцца ў нашы дні ў Каліфорніі, магчыма, гэта 2023 год, бо пра эпідэмію кавіду разважаюць у мінулым.

Джон Шугар — прыватны дэтэктыў, які спецыялізуецца на пошуку зніклых людзей. Пачынаецца з таго, што ён знаходзіць зніклага сына боса такійскай якудзы. 

Шугар атрымлівае вялікія грошы за сваю працу. Ён ездзіць на стыльным Chevrolet Corvett (прывітанне Джэймсу Бонду з яго Aston Martin) і жыве ў прэстыжным гатэлі. Прычым здымае не апартаменты, а цэлае бунгала. 

Да яго звяртаецца знакаміты галівудскі кінапрадзюсар, просячы знайсці сваю ўнучку Алівію. Раней дзяўчына мела вялікія праблемы з наркотыкамі, але стала на шлях выпраўлення. Праўда, ніхто з сям'і не верыць у знікненне дзяўчыны, усе занятыя сваімі праблемамі.

Аднак дзед лічыць, што здарылася нешта сур’ёзнае, Шугар падзяляе гэтыя думкі. На бок дэтэктыва становіцца мачыха Алівіі — былая рок-спявачка Мелані. Дарэчы, выдатная роля Эмі Раян (яна бліскуча сыграла фагатыстку Джэн у першым сезоне іншага серыяла — «Забойствы ў адным будынку»).

Разынку дадаюць якасці галоўнага героя. Ён паліглот, свабодна гаворыць на японскай, арабскай і іспанскай, магчыма, раней быў ваенным перакладчыкам.

Шугар вельмі спагадлівы, можа проста так даць на вуліцах Лос-Анджэлеса бяздомнаму наркаману 200 даляраў, каб павартаваў яго аўто, або пераканаць памірыцца з сястрой і паабяцаць аплаціць пералёт да Мілуокі (цэнтр ЗША, непадалёк ад мяжы з Канадай). Таксама Шугар любіць сабак і мае да іх асаблівы падыход.

Кадр з серыяла. Фота: Apple TV

Ён не спіць з п’янымі жанчынамі і ўмее злавіць муху палачкамі для ежы. Але галоўнае — Джон вялікі фанат кіно і менавіта фільмаў гэтага рэжысёра, таму з радасцю пагаджаецца на прапанову.

Рэжысёрам серыяла выступіў бразілец Фернанду Мейрэліш («Горад Бога», «Два Папы»), а сцэнарыстам з’яўляецца вядомы амерыканскі кінадраматург Марк Пратасевіч. Ён быў аўтарам псіхалагічнага трылера «Клетка» з Джэніфер Лопес, сцэнарыстам «Я — легенда», а таксама амерыканскага рэмейка карэйскага «Олдбоя». А ў «Шугары» Пратасевіч выступіў сапраўдным стваральнікам фільма.

Марк Пратасевіч нарадзіўся ў Чыкага ў 1961 годзе. Фота з яго фэйсбуку

Фільм пастаянна перабіваецца адсылкамі да фільмаў «Залатога веку Галівуду», дэманструюцца кадры любімых стужак героя Коліна Фарэла, таксама Пратасевіч зрабіў некалькі кадраў, дзе паказаў выдуманыя фільмы, стылізаваўшы іх пад фільмы 1940-1950-х, і ты не адгадаеш, дзе сапраўдны галівудскі фільм сярэдзіны ХХ стагоддзя, а дзе выдуманы. Атрымліваеццца такі фільм у фільме.

Сам Джон нагадвае Філіпа Марлоў — галоўнага героя твораў заснавальніка «крутога дэтэктыва» Рэйманда Чандлера. Той таксама меў эмпатыю і сентыментальнасць ды многа разважаў над сабой.

Кадр з серыяла. Фота: Apple TV

Ёсць у Шугары і рысы, якія прымушаюць задумацца. Ён дзіўна рэагуе на Месяц (не, ён не ваўкалак!), і ў яго час ад часу ўзнікае трэмар у руках.

У сёмай серыі сюжэт зробіць нечаканы паварот, ад якога вы будзеце спачатку шакаваныя, але потым, відаць, пагодзіцеся: ну сапраўды, а інакш і быць не магло. 

Шкада адно — кароткія серыі, усяго па 35 хвілін.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Кек
    19.05.2024
    Протасевич здорового человека.
  • Гамулка
    19.05.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Байден
    20.05.2024
    НН не надо так жёстко, чуть инфаркт не хватил .

Санкцыі для суддзяў, 30 мільёнаў еўра дапамогі, непрызнанне выбараў-2025 — расказваем пра вынікі Дзён Беларусі ў Брусэлі16

Санкцыі для суддзяў, 30 мільёнаў еўра дапамогі, непрызнанне выбараў-2025 — расказваем пра вынікі Дзён Беларусі ў Брусэлі

Усе навіны →
Усе навіны

Фінляндыя гатовая да ўдару Расіі і ўпэўненая, што пераможа9

Трамп: Адзіны спосаб спыніць вайну — не пакідаць Украіну3

У Бярозе з'явілася новая славутасць — Мюнхгаўзэн1

Беларуская кухня за год пагоршыла свае пазіцыі ў свеце3

У Мінску ўзніклі праблемы з інтэрнэтам у абанентаў А12

Пуцін назваў кампазітара Пахмутаву Аляксандрай Мікалаевічам Патрушавым12

У свецкіх лэдзі Мінска спыталі, што яны хацелі б у падарунак ад мужа10

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы6

Селена Гомес заявіла, што выходзіць замуж і паказала заручальны пярсцёнак ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Санкцыі для суддзяў, 30 мільёнаў еўра дапамогі, непрызнанне выбараў-2025 — расказваем пра вынікі Дзён Беларусі ў Брусэлі16

Санкцыі для суддзяў, 30 мільёнаў еўра дапамогі, непрызнанне выбараў-2025 — расказваем пра вынікі Дзён Беларусі ў Брусэлі

Галоўнае
Усе навіны →