Усяго патроху

У Мінску можа з'явіцца помнік качцы, за лёсам якой нядаўна сачылі гараджане

У пачатку лета сталічныя блогеры, а ўслед за імі і астатнія мінчукі сачылі за лёсам качкі, якая нечакана звіла гняздо ў цэнтры горада. Птушка нагледзела сабе клумбу каля будынка «экс-Кемпінскі», дзе размяшчаецца офіс Сбер Банка ў Мінску. Фінансісты таксама не абышлі птушку сваёй увагай — падкормлівалі і ахоўвалі яе, а цяпер задумаліся, ці не паставіць у гонар качкі-маці помнік, піша Office Life.

Фота: Сбер

Цікава, што качка пасялілася каля ўваходу ў офіс акурат у той дзень, калі ў Сбер Банку змяніўся старшыня праўлення.

«У карпаратыўных чатах качку абмяркоўвалі нават больш, чым маё прызначэнне, — смяецца Яўген Елісееў, але прызнаецца, што і сам сачыў за лёсам качкі. Птушку назвалі Капейка, падкормлівалі, назіралі за ёй па відэакамерах, каб не турбаваць, а клумбу з гняздом абгарадзілі чырвонай стужкай.

«А калі выявілі ў нейкі момант, што качка некуды пайшла, пакінуўшы яйкі, сур'ёзна абмяркоўвалі, што будзем рабіць, калі яна не вернецца», — успамінаюць у банку.

Качка, на шчасце, вярнулася, а ў банку на ўсялякі выпадак дамовіліся з адміністрацыяй будынка, каб побач з гняздом некаторы час не мылі вокны на першым паверсе: гэта трывожыла птушку.

Праз некаторы час пасля таго, як качаняты вылупіліся, качка перасялілася з імі на Свіслач. У Сбер Банку ж вырашылі гэтую гісторыю ператварыць у маркетынгавую актыўнасць. Адзін з варыянтаў, па словах старшыні праўлення Яўгена Елісеева, — гэта стварэнне лінейкі прадуктаў, дзе будзе выкарыстоўвацца вобраз качкі.

Акрамя таго, у банку задумаліся пра помнік Сберкачцы.

Каментары

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац прадаюць пад Мінскам. Плошча — пад тысячу квадратаў, цана — адпаведная8

Сем новаўвядзенняў па пенсіях з 2025 года

Кандыдатам у прэзідэнты Грузіі ад кіроўнай партыі стаў былы футбаліст 

Байдэн памілаваў дзвюх індычак перад Днём падзякі4

Начальнік Генштаба Беларусі назваў запуск «Арэшніка» па Дняпры жэстам добрай волі39

Справу дваровых чатаў маглі прыдумаць самі сілавікі ў рамках «спецыяльнай выбарчай аперацыі»4

Што рабіць, калі ў кватэры халодна?

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Галоўнае
Усе навіны →