Грамадства1111

Актывісты прыехалі на польска-беларускую мяжу «блакаваць рух». Але гэта блакаванне ўмоўнае

Беларускія актывісты Руслан Хазін і Дзмітрый Балкунец пачалі акцыю частковага блакавання руху на польска-беларускай мяжы. Яны дамагаюцца вызвалення беларускіх палітвязняў. Акцыя ўзгодненая мясцовымі ўладамі, піша Most.

Фота: Most

Па ўмовах акцыі, 4 ліпеня з 9.00 да 18.00 (па польскім часе) актывісты маюць права абмяжоўваць рух грузавых аўтамабіляў па нацыянальнай трасе № 68 у бок дарогі № 2, прапускаючы грузавікі раз у 30 хвілін. Пры гэтым фуры, якія едуць у напрамку тэрмінала ў Карошчыне, а таксама легкавыя аўтамабілі, наступныя ў абодва бакі, праязджаюць без абмежаванняў.

Блакаванне — вельмі ўмоўнае. Як распавёў Most Руслан Хазін, асноўны рух фур ідзе ў той бок, які не блакуецца падчас акцыі. А па перакрытым участку дарогі раніцай 4 ліпеня і так праязджае ў сярэднім адзін аўтамабіль раз у 15-20 хвілін. Таму фактычна рух не ўскладнены.

Актывісты мяркуюць, што сэнс акцыі ў прыцягненні ўвагі.

— Галоўнае, каб пайшло папярэджанне на той [беларускі] бок, — сказаў Хазін.

Каментары11

  • Цікавы выбар інфаповадаў
    04.07.2024
    Цікава, што калі праходзяць акцыі, дзе ўдзельнічае ў 10 разоў больш беларусаў, арганізаваных Зянонам Пазьняком, Вольнай Беларуссю, Рухам беларускіх нацыяналістаў, такія акцыя не асвятляюцца ў незалежных смі. Як казаў адзін "асвятляем толькі, калі ёсць інфаповад".
  • КС
    04.07.2024
    Что только не сделаешь ради денег.
  • Кто за этим стоит
    04.07.2024
    Совпадение ли что это происходит на фоне пусть и совсем небольшого но выхода политзаключенных. Не провокация ли это режима руками сексотов России, а товарищ-? Болкунец?

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Усе навіны →
Усе навіны

Байдэн памілаваў дзвюх індычак перад Днём падзякі4

Начальнік Генштаба Беларусі назваў запуск «Арэшніка» па Дняпры жэстам добрай волі39

Справу дваровых чатаў маглі прыдумаць самі сілавікі ў рамках «спецыяльнай выбарчай аперацыі»4

Што рабіць, калі ў кватэры халодна?

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?5

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Галоўнае
Усе навіны →