Усяго патроху1212

Былы палітвязень з жонкай адкрылі краму сувеніраў — як ідзе справа?

Паўтара месяца таму экс-палітвязень Зміцер Фурманаў з жонкай Вольгай адкрылі ў цэнтры Вільні краму сувеніраў і творчую прастору KROPKA. Колькі каштавала адкрыццё, хто прыходзіць па сувеніры і ці ўсё з задумы атрымалася?

Зміцер Фурманаў на ўваходзе ў краму. Фота: «Наша Ніва»

Стварыць краму тавараў з беларускай сімволікай было ідэяй Вольгі — яна па адукацыі дызайнерка і сама любіць рабіць рэчы сваімі рукамі. «Паколькі Воля цяжарная, нельга ёй адмаўляць», — жартуе Зміцер.

Сужэнцы разлічвалі, што запуск бізнэсу абыдзецца ім недзе ў 10 тысяч еўра, падобную суму яны накапілі за апошнія пару гадоў. Раней Фурманавы планавалі выдаткаваць гэтыя грошы на машыну і далей выкарыстоўваць яе ў працы — Зміцер думаў працаваць кіроўцам таксі.

Але ж вырашылі, што адкрыць зараз краму было б больш перспектыўна, кажа былы палітвязень:

«Так, гэта рызыкоўна, але мы бачылі, што ў людзей ёсць на гэта попыт і майстрам трэба месца, каб выстаўляць тавары свае. Каля нас ёсць шоу-рум, там майстры самі арэндуюць памяшканне, і там няма інфраструктуры для турыстаў, каб яны заходзілі, толькі падпісанты ў інсце ведаюць, што адбываецца ў тым памяшканні. Мы падумалі, што майстрам будзе лепш, калі такая крама з’явіцца ў цэнтры Вільні.

Вольга і Зміцер. Фота: «Наша Ніва»

Праблема была толькі ў тым, што трэба было даць за памяшканне вялікі задатак за тры месяцы наперад, ён будзе вісець, пакуль мы не з’едзем, і калі ўсё будзе добра пры выездзе, ён вяртаецца. Таксама трэба было аплаціць падатак з гэтага задатку, ён таксама будзе вяртацца. Усё гэта каштавала каля 5 тысяч еўра, мы не разлічвалі, што трэба будзе аддаць іх адразу, і таму нам прыйшлося браць на гэтую суму крэдыт». 

Крама Фурманавых знаходзіцца на віленскай вуліцы Савічус (Savičiaus g. 6), у памяшканні, дзе раней была ювелірная крама. Здаецца, цэнтр горада, старыя кварталы — але ж пазней Зміцер і Вольга даведаліся, што гэтая вуліца лічыцца нетурыстычнай, і праз гэта яны пакуль адчуваюць недахоп пакупнікоў. На мапах для турыстаў ад папулярнай віленскай кампаніі не пазначана, што па вуліцы Савічус можна прайсці.

З іншага боку, кажа Зміцер, раз-пораз на Савічус з’яўляюцца групкі турыстаў з гідамі, туды заходзяць і іншаземцы, якія вывучаюць горад не па мапах. Па ўражаннях Змітра, недзе 40 адсоткаў цяперашніх пакупнікоў — беларусы, 30 адсоткаў — віленчукі, яшчэ 30 адсоткаў — турысты. Заходзяць і знакамітыя людзі — напрыклад, нядаўна туды завітаў комік Ідрак Мірзалізадэ, ён набыў торбу з валошкай.

Зміцер з Ідракам у краме. Фота: kropka.suvenir / Instagram

Разам з крамай Фурманавы адкрылі і творчую прастору, дзе адмыслоўцы могуць ладзіць беларускія падзеі: там ужо прайшлі майстар-класы па пляценні павукоў з саломы і купальскіх спевах, паказвалі батлейку і фільмы па творах Быкава і пра палітвязняў. Зміцер расказвае, што яны з Вольгай натхняліся ўстановай, якая некалі існавала ў іх родным горадзе:

«У Гродне раней было такое месца, «Цэнтр гарадскога жыцця», яго ўладальнік Павел Мажэйка цяпер палітвязень. Побач з імі была крама «Адметнасць», яны сябравалі. «Адметнасць» цяпер перазапусцілася ў Беластоку, там жывуць уладальнікі крамы, нашы сябры. Іх тавары, цішоткі, у нас таксама прадаюцца.

Такую прастору мы хацелі стварыць і ў Вільні для беларусаў і ўсіх ахвотных. Галоўнае — мы хочам, каб у гэтай прасторы ладзіліся розныя мерапрыемствы, якія б тычыліся захоўвання беларускай мовы і культуры, прасоўвання беларускай лацінкі ў грамадстве, тады мы згодныя нават бясплатна такое тут ладзіць, але мы таксама не супраць данатаў».

Крама адчынілася 19 мая. Перад гэтым Зміцер з Вольгай размясцілі ў розных чатах аб’явы пра свой праект і запрасілі да супрацы майстроў — прыйшло амаль 40 чалавек, збольшага беларусы, але ёсць украінка, расіянка і літоўцы.

Зміцер кажа, што гэта паказвае — для віленскіх майстроў цяпер важна мець пляцоўку, дзе можна размяшчаць тавары, і ўсе палічкі ў краме цяпер застаўленыя. Ёсць у краме таксама мерч ад ініцыятывы «Вольныя паштоўкі» і лістоўкі ад праекта «Вольныя» — абодва праекты дапамагаюць палітвязням. А каб быць больш падрыхтаваным, Зміцер праходзіў курс ад «Байсола» для экс-палітвязняў па навучанні прадпрымальніцтву, таргетынгу і вэб-распрацоўцы.

Дрэнных водгукаў на краму, кажа Фурманаў, пакуль не было. Ён згадвае дробную дэталь: «Памятаю, у дзень прайду, калі мы рабілі адпаведныя вырабы з вясёлкай, мы запосцілі відэа, што падтрымліваем гэтую падзею, каб правы чалавека выконваліся па-за залежнасцю ад арыентацыі. І атрымалі адну эмодзі-«ванітаванне».

Для Змітра праца ў краме ўжо чацвёртая. Акрамя яе, ён працуе ў дзвюх ініцыятывах, звязаных з дапамогай палітвязням, а таксама падпрацоўвае кур’ерам, хаця пасля запуску крамы на гэта і няма часу. У дадатак, Фурманавы чакаюць хлопчыка — малы з’явіцца ў іх напрыканцы ліпеня ці ў пачатку жніўня.

Зразумела, што дзіця будзе забіраць час, грошы і нервы, а тут яшчэ і новы бізнэс. Ці не пужае гэта?

«Не пужае, гэта наадварот натхняе. Калі не для дзяцей працаваць, то навошта тады ўсё? Калі б Вольга не была цяжарная, мы б яшчэ падумалі, можа, лепш заняцца таксі. А так у нас і выбару цяпер няма, трэба, каб у сям’і ні ў чым не было патрэбы.

У нас не толькі фінансавая матывацыя, галоўная наша мэта — захаваць у дыяспары беларускую мову і культуру, прасоўваць беларускую лацінку, бо не ўсе ўвогуле ведаюць, што такое ёсць. Плануем выхоўваць нашага хлопчыка ў беларускамоўным асяроддзі».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары12

  • Сяржук
    04.07.2024
    Жадаю посьпехаў!!!
    Жыве Беларусь!!!
  • Бірулька
    04.07.2024
    А там жа ёсць ужо крама палітзняволенай А2прынт... Навошта ствараць тое самае пад бокам сваіх землякоў? Нейкае дзіва.
  • Бухгалтарка
    04.07.2024
    Прачытала артыкул але так і не зразумела, як у іх ідуць справы...

Як агенты беларускага ГРУ ўкараніліся ў апазіцыю: новае расследаванне5

Як агенты беларускага ГРУ ўкараніліся ў апазіцыю: новае расследаванне

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска паставяць помнік качцы Капейцы2

Рыбакоў на Прыпяці абакрала ліса. Забрала ўлоў, кілбасу і нават шашлык2

Ініцыятыўнай групай у Чамаданавай кіруе бізнэс-лэдзі, а ў Канапацкай — сястра2

Злодзей пакінуў скрываўленыя штаны на месцы злачынства. Па іх яго і знайшлі2

Сабаленка афіцыйна стала першай ракеткай свету4

МЗС: Украіну не папярэджвалі пра тэлефанаванне Трампа Пуціну2

Чэргі на польскай мяжы зніклі1

Сябры спевака Дзядзі Вані пацвярджаюць: ён у СІЗА1

Прэмія MTV: трыумф Тэйлар Свіфт і эмацыйная прамова Рыты Оры аб удзельніку One Direction

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як агенты беларускага ГРУ ўкараніліся ў апазіцыю: новае расследаванне5

Як агенты беларускага ГРУ ўкараніліся ў апазіцыю: новае расследаванне

Галоўнае
Усе навіны →