У Пінску начальнік, адказны за барацьбу з крадзяжамі паліва, сам яго і краў
Але ў дробных памерах.
Супрацоўнікі АБЭЗ падчас праверкі выявілі факты крадзяжу паліва на адным з буйных гарадскіх прадпрыемстваў, паведамляе абласная міліцыя.
Аператыўнікі ўстанавілі, што 56-гадовы начальнік службы аднаго з буйных прадпрыемстваў горада, у абавязкі якога ўваходзіла недапушчэнне фактаў крадзяжу паліва, сам сістэматычна краў.
З верасня мінулага да мая гэтага года з дапамогай электроннай заправачнай карты ён выкраў 219,3 літра паліва
. Скрадзенае паліва злівалася ў каністры і захоўвалася ў гаражы. Прычыненая шкода прадпрыемству склала 510 рублёў.
Каментары