Грамадства

Ад 8 да 11 гадоў. У Гомелі за «здраду дзяржаве» вынеслі прысуд сям’і

Працэс праходзіў у закрытым рэжыме з 20 мая, справу разглядаў Гомельскі абласны суд, піша «Радыё Свабода».

Ларыса, Васіль і Павел Прохаравы (злева направа і зверху ўніз). Фота: BELPOL, старонка Укантакце Васіля і ютуб-канал Васіля

Як стала вядома «Свабодзе», адзін з абвінавачаных, Васіль Прохараў, атрымаў 11 гадоў калоніі. Ягоная жонка Ларыса і сын Павал атрымалі па 8 гадоў зняволення. Яшчэ адзін фігурант справы, настаўнік беларускай мовы Руслан Прахарэнка атрымаў 10 гадоў калоніі. Пра лёс пятага фігуранта справы, Фёдара Аксёненка, нічога не вядома.

Удзельнікі закрытага працэсу маюць падпіскі аб неразгалошванні. З неафіцыйнай крыніцы Свабодзе вядома, што крымінальная справа тычыцца фатаграфавання розных аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі, а за фігурантамі справы нейкі час перад арыштам сачылі спецслужбы.

Групу абвінавачвалі паводле артыкулаў «здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК), «распальванні варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК) «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК) і «неданясенне пра злачынства» (ч. 1 арт. 406 КК).

Сям’я Прохаравых доўгі час жыла ў вёсцы Грабаўка Гомельскага раёну. На момант затрымання яны жылі ў вёсцы Уза Гомельскага раёну, куды пераехалі два гады таму.

Старэйшы Прохараў, Васіль Васілевіч, этнічны ўкраінец 1969 года нараджэння, былы дэсантнік. Ён нарадзіўся ў Чарнобылі (Кіеўская вобласць). Васіль Прохараў часта ездзіў з Беларусі ва Украіну. У 2021 годзе на яго не было пачатых крымінальных спраў. Працаваў у асноўным у сферы будаўніцтва, прарабам і майстрам.

Апроч працы, Васіль меў свой блог на YouTube. Там ён дзяліўся з падпісчыкамі відэа пра вёскі і пасёлкі Гомельскай вобласці, у тым ліку чарнобыльскай зоны. Частка відэа прысвечана святкаванню Дня дэсантніка ў розныя гады.

Жонка Васіля Ларыса Прохарава — беларуска 1975 году нараджэння. Паходзіць з Грабаўкі Гомельскага раёну, жыла там доўгі час. Раней працавала санітаркай у адной з гомельскіх лякарняў.

Сын Прохаравых Павал нарадзіўся ў 1996 годзе. З 2007-га па 2019 год сем разоў быў за мяжой — ва Украіне і Польшчы. Ён скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, працаваў у будаўнічым трэсце. У снежні 2023 году паведамлялася, што была затрыманая і дачка Прохаравых Анастасія, але яе няма сярод абвінавачаных.

Руслан Прахарэнка працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Нароўлі. Туды ён трапіў па размеркаванні, калі скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францішка Скарыны. Хлопцу 24 гады. Свае сацыяльныя сеткі ён вёў на беларускай мове, часам выказваўся на палітычныя тэмы і рабіў перапосты з так званых «экстрэмісцкіх» каналаў. Таксама пісаў пра тое, чаму варта размаўляць па-беларуску.

Фёдар Аксёненка нарадзіўся ў 1978 годзе Лунінецкім раёне, вучыўся ў тэхнічным універсітэце ў Гомлі, там жа застаўся жыць і працаваць. Ён мае багатую біяграфію — працаваў кіроўцам, будаўніком, дырэктарам розных камерцыйных фірмаў. Не менш за 17 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па лініі ДАІ. У 2001 годзе яго судзілі паводле крымінальнага артыкула 339 за хуліганства.

Санкцыі артыкула «здрада дзяржаве» — ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі. На люты 2024 году праваабаронцы «Вясны» налічылі мінімум 55 чалавек, якія сталі «здраднікамі дзяржавы» па версіі следства і суда.

Каментары

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам3

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам

Усе навіны →
Усе навіны

«Як жа хутка ляціць час». Найлепшыя твіты тыдня4

A1 з канца верасня пачне блакаваць мабільны інтэрнэт у некаторых кліентаў2

У Бешанковічах паставілі скульптуру «Закаханыя» 3

У цэнтры Мінска гарэў гандлёвы цэнтр

МЗС Літвы заявіла, што не атрымлівала ад Мінска прапаноў па нармалізацыі адносін. І назвала некалькі ўмоў8

Усаў расказаў, як трэба было зразумець словы Пазняка пра Лукашэнку і Калеснікаву93

Суперзоркі, дасціпны гумар і заблытаныя забойствы. На экране чацвёрты сезон ледзь не дасканалага дэтэктыва1

«Насралу забілі, калі ён глядзеў прамову Нетаньяху ў ААН». Як Ізраіль падмануў лідара «Хезбалы»12

74-гадовага мужчыну асудзілі за «абразу» і «паклёп» на Лукашэнку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам3

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам

Галоўнае
Усе навіны →