Беларускі таксіст у Варшаве зарабіў больш за 300 даляраў за змену. Але такое шчасце ненадоўга
Беларускі карыстальнік тыктока пад нікам Arturio, які працуе ў таксі ў Варшаве, паказаў заробак за 12-гадзінную змену — прыкладна 300 даляраў чыстымі, заўважыў Most. Зарабіць такія грошы ўдалося дзякуючы часовай спрыяльнай кан'юнктуры.
Расцэнкі выраслі пасля зменаў у польскае заканадаўства, якія ўступілі ў сілу з 17 чэрвеня: цяпер працаваць у таксі можна толькі з польскімі правамі кіроўцы. З-за гэтага з рынку давялося пайсці шматлікім эмігрантам.
Хлопец паказаў разлік за адзін працоўны дзень. Ягоны заробак склаў 1527 злотых, выдаткі — 272, а чысты прыбытак — 1255 злотых.
«Польскае таксі цяпер проста вар'яцее», — кажа беларус.
Рост ставак таксіст звязвае з новымі правіламі.
«З 17 чысла пачалася проста нейкая вакханалія. У мабільных праграмах таксі цэлымі днямі гараць каэфіцыенты. Такога не было на маёй памяці ніколі, а я два гады амаль працую. Праграмы даюць нерэальныя бонусы».
Праўда, пазней той жа чалавек напісаў, што «халява» працягвалася толькі тыдзень.
У каментарах ягоныя калегі больш стрыманыя ў ацэнках. Некаторыя кажуць, што такі ажыятаж толькі ў Варшаве.
З 17 чэрвеня ўсе таксісты ў Польшчы павінны мець польскае пасведчанне кіроўцы. Гэта тычыцца і тых, хто працуе праз мабільныя праграмы. Абмяняць на польскае пасведчанне правы, выдадзеныя на радзіме, напрыклад у Беларусі, Украіне ці Грузіі, можна праз 185 дзён пасля пераезду ў Польшчу, а працэс абмену ў некаторых гарадах займае два месяцы. Таму рынак пакінулі многія эмігранты, якія прыехалі ў Польшчу нядаўна.
Паводле звестак кампаніі Bolt, 17 чэрвеня ў Варшаве праз гэтую праграму ездзіла на 26% менш таксі, чым звычайна. Кампанія FreeNow адключыла каля 15% кіроўцаў. Прадстаўніца кампаніі Uber Polska ў каментары TVN24 заяўляла, што ў найбуйнейшых гарадах рынак пакіне да 30% кіроўцаў, якія робяць амаль палову паездак.
У Мінску банкрутуе яшчэ адзін таксапарк, фармальны заснавальнік якога пра яго не ў курсе
Аўтамабілі таксі трэба будзе захоўваць толькі на ахоўных паркінгах. За выкарыстанне ў асабістых мэтах — штраф
Беларускі таксіст у Варшаве ўрэзаўся ў групу пешаходаў
«Ніколі не выганяйце чалавека на вуліцу»: Ілля Дабратвор скончыў эксперымент з жыццём у машыне
Былы актывіст Ілля Дабратвор жыве ў Варшаве проста ў сваім таксі
Каментары
Любы чытач, як зь ім часта бывае, ўзлаваўся і намінусіў мне паўнюткую торбу, а жменьку мінусоў дасыпаў ў кішэнь.
Ну вось, калі ласка, абмежаваньне на працу таксістамі, ўзьлёт цэнаў - паездка цяпер даражэй