Свет1616

У Мюнхене мужчына завабіў беларуса дахаты і спрабаваў яго згвалтаваць

Мюнхенскі акруговы суд разгледзеў справу аб згвалтаванні. Не зусім звычайным гэты працэс рабіла тое, што ахвярай згвалтавання быў мужчына.

Фота: Michael Probst / AP

Беларус Юрый Р. (імя зменена) чакаў на вакзале аўтобус на радзіму. Ён быў расстроены пасля сваркі з каханай дзяўчынай. Каб зняць напружанне, Юрый выпіў паўбутэлькі гарэлкі, піша Süddeutsche Zeitung.

На вакзале з беларусам завёў размову мужчына. Марцін Б. расказаў, што ён ездзіць у Германію з Польшчы на заробкі, працуе кругласутачным апекуном над пажылымі людзьмі. Ён запрасіў Юрыя дадому — прыняць душ і культурна адпачыць.

У кватэры мужчыны выпілі піва, беларус прылёг і задрамаў. Але неўзабаве ён прачнуўся — і заўважыў, што гаспадар кватэры спрабуе заняцца з ім аральным сэксам.

Юрый выскачыў з кватэры, пакінуў торбу каля дзвярэй, каб не забыцца адрас, і выклікаў паліцыю. Беларус патлумачыў, што гэта быў вельмі непрыемны досвед. Ён назваў дзеянні Марціна прыніжаючымі годнасць. Адвакат падаў пазоў з нагоды згвалтавання.

Марцін праз адваката прызнаў віну. Ён сказаў, што шкадуе, і патлумачыў, што перажываў няпросты перыяд у жыцці і выпіваў шмат алкаголю.

Суд павінен быў кваліфікаваць гэтую справу. Прысяжныя вырашылі, што дзеянні Марціна сапраўды варта кваліфікаваць як згвалтаванне.

Суд прызначыў мужчыну пакаранне ў выглядзе двух гадоў пазбаўлення волі з выпрабавальным тэрмінам.

Каментары16

  • Марозіва на вяршках
    26.06.2024
    Дык Марцін рабіў марозіва ці хацеў каб беларус зрабіў?
  • Губайпол
    26.06.2024
    Марозіва на вяршках, зараз Азараў распавядзе, што там насамрэч было.
  • Хуч
    26.06.2024
    За ўсё ў гэтым сьвеце трэба плаціць, а тым больш у Нямеччыне. Калі нехта незнаёмы запрашае кагосьці "прыняць душ і культурна адпачыць" значыць гэта не проста так. На ўсялякі выпадак з сабою трэба мець кандомы. А так наогул я, калі хачу патрахацца зь кімсьці дык кажу адразу без хітрыкаў. А так трэба было расслабіцца й атрымліваць задавальненьне. Калі ў дупцю даць дык гэта толькі першыя 1-2 разы бывае балюча, а пасьля будзеце яшчэ шукаць кагосьці.;)

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам3

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам

Усе навіны →
Усе навіны

«Як жа хутка ляціць час». Найлепшыя твіты тыдня4

A1 з канца верасня пачне блакаваць мабільны інтэрнэт у некаторых кліентаў2

У Бешанковічах паставілі скульптуру «Закаханыя» 3

У цэнтры Мінска гарэў гандлёвы цэнтр

МЗС Літвы заявіла, што не атрымлівала ад Мінска прапаноў па нармалізацыі адносін. І назвала некалькі ўмоў8

Усаў расказаў, як трэба было зразумець словы Пазняка пра Лукашэнку і Калеснікаву93

Суперзоркі, дасціпны гумар і заблытаныя забойствы. На экране чацвёрты сезон ледзь не дасканалага дэтэктыва1

«Насралу забілі, калі ён глядзеў прамову Нетаньяху ў ААН». Як Ізраіль падмануў лідара «Хезбалы»12

74-гадовага мужчыну асудзілі за «абразу» і «паклёп» на Лукашэнку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам3

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам

Галоўнае
Усе навіны →