Грамадства11

Клетка ў жаночай калоніі. Што гэта такое і якія нормы парушае?

У жаночай калоніі № 4 існуе шмат пакаранняў, якія зневажаюць чалавечыя гонар і годнасць. Адно з такіх — змяшчэнне палітвязняў у так званую «клетку», якая знаходзіцца на вуліцы паміж жылой і вытворчай зонамі. «Вясна» распавядае, што гэта такое і якія нацыянальныя і міжнародныя нормы парушае такое абыходжанне са зняволенымі.

Так намалявала клетку палітзняволеная Кася Будзько

Як выглядае клетка?

Яна ўяўляе сабой сапраўдную клетку, даўжынёй каля паўтара метра, а шырынёй — каля двух. Клетка стаіць паміж жылой і прамысловай зонамі — на прыступках перад варотамі на фабрыку. Гэта прамавугольная клетка з металічнымі прутамі — падобная да тых, у якіх людзі знаходзяцца падчас суда.

Часта людзей спецыяльна змяшчаюць туды ў халодную пару года, каб пакаранне адчувалася больш востра. Па часе людзі знаходзяцца там звычайна ад гадзіны да трох, некаторыя палітвязні называюць час да чатырох гадзін. Калі ты стаіш да ночы, можаш пазбавіцца абеду. Часцей за ўсё, калі ты трапіў у такую клетку, далей цябе чакае ШІЗА.

За што туды ставяць людзей?

Туды ставяць людзей, якія ў чымсьці правініліся — напрыклад, калі здараецца бойка ці іншы інцыдэнт. Ім можа быць нават нязгода з меркаваннем адміністрацыі або адмова ад працы. Таксама туды трапляюць і для прафілактыкі, каб іншым было відаць, што чалавек здзейсніў нейкую правіну. Пад правінай заўсёды разумеецца вельмі шырокі спектр дзеянняў. Напрыклад, туды адпраўляюць, калі ў чалавека здарылася істэрыка, каб ён супакоіўся, або за тое, што ў жанчыны няправільна прышыты гузік.

У дыялогу з адной з палітзняволеных, начальнік рэжымнага аддзела калоніі сказаў, што ў клетку змяшчаюць людзей на час разбору, пакуль адміністрацыя разбярэцца, зрабіў чалавек нешта не так ці не зрабіў. Палітзняволеная ўспамінае:

«Ён патлумачыў: гэтая клетка для таго, каб калі адбываецца нейкае парушэнне распарадку дня ці яшчэ чаго-небудзь накшталт правілаў унутранага распарадку, то туды могуць змясціць асуджаную. Звычайна яна знаходзіцца там да высвятлення абставінаў і таго, як яны разбяруцца з гэтым правапарушэннем».

Пасля таго, як чалавека туды ставяць, збіраецца камісія па пакаранні, у якую ўваходзяць людзі з усіх аддзелаў калоніі: аператыўнага, рэжымнага, папраўчага. Абавязкова прысутнічае начальнік калоніі і хтосьці з псіхолагаў.

Як гэта адчуваецца?

Часам яе называюць «клетка ганьбы», бо менавіта з такімі мэтамі туды месцяць людзей. Былая палітзняволеная Дар'я Чульцова назвала гэта аналогіяй ганебнага слупа ў Сярэднявеччы:

«Там можна толькі стаяць, у ёй няма нават крэсла, а калі сесці на зямлю, то час знаходжання ў дадзеным «памяшканні» можа павялічыцца. У клетку ставяць пры любым надвор'і і любым настроі. Часта наўпрост адтуль адпраўляюць адразу ў ШІЗА.

У ёй няма дзе развярнуцца, дзясяткі людзей праходзяць міма, глядзяць на цябе і думаюць: «Што яна нарабіла?». Адміністрацыя, якая павінна «перавыхоўваць», ходзіць і кпіць».

Так намалявала клетку палітзняволеная Кася Будзько

Адна з палітзняволеных адзначае, што бачыла ў клетцы жанчыну, якая дэманстравала свой пратэст там знаходзіцца, іншая — што дзяўчына, якая стаіць там, увесь час усміхалася.

Каментар юрыдычнай службы «Вясны»:

Змяшчэнне чалавека ў клетку супярэчыць міжнароднаму і нацыянальнаму праву.

Частка 2 Артыкул 10 Крымінальна-выканаўчага кодэкса 

Асуджаныя не павінны падвяргацца жорсткаму, бесчалавечнаму альбо зневажальнаму іх годнасць абыходжанню. Меры прымусу да іх могуць быць ужытыя няйначай як на падставе закона.

Парушаецца права на свабоду і асабістую недатыкальнасць

Правілы Нэльсана Мандэлы 

Правіла 39 

1. Меры спагнання ў дачыненні да зняволеных могуць уводзіцца толькі згодна з умовамі, названым у заканадаўстве або нарматыўна-прававых актах, згаданых у правіле 37, і прынцыпам справядлівасці і належнай прававой працэдуры.

Сярод мер спагнання, якія пералічаныя ў артыкуле 112 Крымінальна-выканаўчага кодэкса, не ўтрымліваецца змяшчэнне чалавека ў клетку ў двары, міма якой праходзяць іншыя асуджаныя. 

Такім чынам, змяшчэнне чалавека ў клетку за тое, што ён падазраецца ў здзяйсненні дысцыплінарнай правіны, парушае права на свабоду і асабістую недатыкальнасць, бо такое пазбаўленне волі не адпавядае ўстаноўленай законам форме і працэдуры затрымання. Гэта значыць — не можа быць апраўдана на якой-небудзь прававой падставе і, такім чынам, з'яўляецца незаконным і адвольным (артыкул 9 МПГПП). 

Парушаецца права не падвяргацца жорсткаму, бесчалавечнаму альбо зневажальнаму годнасць абыходжанню і права на гуманнае абыходжанне і павагу годнасці, якая ўласціва чалавечай асобе.

Заўвага агульнага парадку № 21 Камітэта па правах чалавека, артыкул 10

4. Гуманнае абыходжанне з усімі асобамі, пазбаўленымі волі, пры павазе іх годнасці, з'яўляецца асноватворным правілам універсальнага прымянення.

Правілы Нэльсана Мандэлы 

Правіла 47

1. Выкарыстанне кайданкоў, ланцугоў або іншых сродкаў уціхамірвання, якія па сваёй прыродзе з'яўляюцца прыніжальнымі годнасць ці балючымі, павінна быць забаронена.

Чалавека, які асуджаны да пазбаўлення волі і знаходзіцца ў ізаляцыі ад грамадства, змяшчаюць у клетку, якая знаходзіцца на ўсеагульным аглядзе іншых асуджаных. Клетка знаходзіцца на вуліцы. Чалавек адчувае сябе прыніжаным. У клетцы холадна / горача і некамфортна. Чалавек адчувае маральныя і фізічныя пакуты. 

Такім чынам, знаходжанне ў ёй парушае права не падвяргацца жорсткаму, бесчалавечнаму альбо зневажальнаму годнасць абыходжанню і права на гуманнае абыходжанне і павагу годнасці, якая ўласціва чалавечай асобе (артыкулы 7, 10 МПГПП).

Каментары1

  • Ёсік
    25.06.2024
    Гэта не Беларусь, гэта ўжо нейкі заасад. Бл.ць, кіраўнік дзяржавы. Хутка, здаецца, шыбініцы ўсталююць на плошчах, з іранам сябры, вопыт перададуць, як застрашваньне дзейнічае на насельніцтва. Толькі ўзброены грамадзянскі канфлікт ацьвярэзіць гэтых забойцаў ды маньякаў на чале з дырэктарам саўгаса.

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы45

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Галоўнае
Усе навіны →