Грамадства

Прызналі палітвязнямі яшчэ 17 чалавек

20 чэрвеня праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 17 чалавек. Агульная колькасць людзей, якія на сёння з'яўляюцца ў Беларусі палітвязнямі, складае 1427 чалавек.

У спіс палітзняволеных былі дададзеныя наступныя прозвішчы: Мікалай Распопаў, Віктар Чайка, Арцём Дзягцеў, Дзмітрый Міхальцэвіч, Віталь Наўгародскі, Іван Лапкоўскі, Алег Саргавіцкі, Аляксандр Новік, Валянцін Суцягін, Максім Хмяльніцкі, Максім Паноў, Лізавета Шульская, Павел Красуцкі, Яўген Германовіч, Фёдар Сарокін, Дзяніс Гузаў, Андрэй Цімонін.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.

Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.

Усяго на гэты момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1427 чалавек. Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце і нават часам змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.

Каментары

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам3

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам

Усе навіны →
Усе навіны

«Як жа хутка ляціць час». Найлепшыя твіты тыдня4

A1 з канца верасня пачне блакаваць мабільны інтэрнэт у некаторых кліентаў2

У Бешанковічах паставілі скульптуру «Закаханыя» 3

У цэнтры Мінска гарэў гандлёвы цэнтр

МЗС Літвы заявіла, што не атрымлівала ад Мінска прапаноў па нармалізацыі адносін. І назвала некалькі ўмоў8

Усаў расказаў, як трэба было зразумець словы Пазняка пра Лукашэнку і Калеснікаву93

Суперзоркі, дасціпны гумар і заблытаныя забойствы. На экране чацвёрты сезон ледзь не дасканалага дэтэктыва1

«Насралу забілі, калі ён глядзеў прамову Нетаньяху ў ААН». Як Ізраіль падмануў лідара «Хезбалы»12

74-гадовага мужчыну асудзілі за «абразу» і «паклёп» на Лукашэнку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам3

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам

Галоўнае
Усе навіны →