Свет22

Венгрыя больш не будзе блакаваць пачатак перамоў аб уступленні Украіны ў Еўрасаюз

Венгрыя перастала блакаваць узгадненне так званай рамкі для перамоў па ўступленні Украіны ў Еўрапейскі саюз. Пра гэта 14 чэрвеня паведаміў карэспандэнт «Радыё Свабода» ў Бруселі Рыкард Ёзвяк.

Фота ілюстрацыйнае

«Белы дым! Венгрыя больш не блакуе перагаворную рамку для Украіны (і заадно Малдовы). Кампрамісны тэкст узгоднены. Украіна і Малдова павінны афіцыйна пачаць перамовы аб уступленні ў ЕС 25 чэрвеня», — напісаў Ёзвяк.

Старшынства Бельгіі ў Радзе Еўрасаюза таксама паведаміла 14 чэрвеня, што паслы краін ЕС «у цэлым прыйшлі да згоды» адносна рамак для перамоў аб уступленні Украіны і Еўрасаюза.

«Бельгійскае старшынства скліча першыя міжурадавыя канферэнцыі на 25 чэрвеня», — гаворыцца ў паведамленні.

Перад гэтым 29 мая стала вядома, што Венгрыя блакуе ўзгадненне папярэдняга варыянту рамкі для перамоваў аб уступленні Украіны ў Еўрасаюз праз пытанне правоў венгерскай меншасці ва Украіне.

Еўрапейская камісія 7 чэрвеня падтрымала пачатак перамоў аб уступленні Украіны ў Еўрапейскі саюз.

Каментары2

  • Acab
    14.06.2024
    Much Ado About Nothing

    Я разумею, што пабудову сьветлага будучага кіруючыя партыя і ўрад УССР зьмянілі на ўваходжаньне ў ЭўраССР.
    Аднак ў навіне ідзецца не пра сацыялістычнае яднаньне, а пра перамовы пра сацыялістычнае яднаньне.
    І шлях праз такія дазволы атрыманыя падчас перамоваў пра дазвоы на чарговыя перамовы будзе асьвятляцца пераможнымі артыкуламі, не горшымі за гэны пад якім пішу.
  • Мн
    15.06.2024
    Acab, на каго працуеш, кансерва? Чаму свае каментары посціш выключна пад пэўнымі тэмамі?

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы3

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

БелТА пасля розгаласу спярша падкарэктавала, а пасля прыбрала артыкул з акрэсленнямі «сіянісцкі»2

«Анекдот!». Зяленскі выказаў усё, што думае пра пасярэдніцтва Орбана4

У сетцы стрытфуду ў Мінску пачалі прадаваць вафлі з селядцом2

Учарашні вецер знёс і паламаў у чалавека цяпліцу за 1500 даляраў2

Жыхары прыватнага дома ў Вілейцы ператварылі свой двор у казачны маёнтак ВІДЭА1

На станцыі «Спартыўная» хлопец апынуўся на рэйках — цягнік спыніўся проста перад ім3

Знайшлі мёртвым мужчыну, якога ўчора абвяшчалі ў вышук

З'явіліся падрабязнасці забойства расійскага генерала ў цэнтры Масквы4

Беларус спрабаваў уехаць у Літву з налепкай «СССР» на машыне. Наіўны9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы3

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →