Культура44

Як спявае Уладзімір Караткевіч? У інтэрнэце з'явіўся запіс песні ў выкананні пісьменніка

Запіс спеву «Цвярдыня» ў выкананні Уладзіміра Караткевіча, зроблены для мастацкага фільма «Жыццё і ўзнясенне Юрася Братчыка» паводле рамана «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», выклалі на ютуб-канале TuzinFM, піша Budzma.org.

karatkievicz.jpg
Уладзімір Караткевіч у ролі татарына ў фільме «Жыццё і ўзнясенне Юрася Братчыка»

Запіс зроблены ў 1967 годзе, а фільм трапіў на экраны толькі праз 22 гады.

Даследчык Віктар Сямашка піша:

«Не многія заўважаюць, што Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч не толькі напісаў сцэнар да стужкі, але і сыграў дзве эпізадычныя ролі — ксяндза ды татарына. Акром таго, заспяваў за кадрам! Песня ў розных крыніцах пазначаецца як народная альбо як старадаўні гімн.

Хутчэй гэта ўсё ж уласны твор Караткевіча са спасылкай на псалму Давіда, ды выкананы пісьменнікам у лірніцкай манеры, хаця і пад цымбалы. Саўндтрэк да фільма «Жыццё ды ўзнясенне Юрася Братчыка» напісаў кампазітар Алег Каравайчук, ураджэнец Кіева, і ён таксама, дарэчы, зняўся ў эпізодзе. Ад пачатку 60-х да 90-х канцэрты Каравайчука забараняліся, а творы канфіскоўваліся…»

Каментары4

  • Acab
    13.06.2024
    Дапамажы, любы чытачэ, хто гэта спявае?
    "Звёў мяне аднойчы лёс, адразу пасля вайны, у Летуве з адным такім звышпатрыётам. Я сам Беларусі на мазоль наступіць нікому не даў бы, але тут аж нават мяне крыху нудзіць пачало. «Наш Вітаўт мячом у вароты Масквы стукаў» (як быццам я масквіч). Ну я яму спакойна: «Стукаў, ды не дастукаўся». Бо і праўда ж, не адчынілі. Дый увогуле, малапачцівы гэты занятак: у чужыя дзверы стукаць. "
  • BLR
    14.06.2024
    Ведаў бы спадар Караткевіч, што надыйшлі часы, калі на БЕЛАРУСІ, не ў СССР, не - у БЕЛАРУСІ, забараняюць яго творы як непажаданыя. Мову забараняюць
  • дзядок
    14.06.2024
    Калі б я не чытаў спярша кнігу, мабыць фільм і ўразіў бы мяне. А так... На жаль, нягледзячы на працу выдатных акцёраў - Дураў, Баніёніс, Кармунін, Смірноў, Румянцава, Аржаннікава - я выбачаюся перад светлай памяццю Ўладзіміра Сямёнавіча!

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

Усе навіны →
Усе навіны

Трое жыхароў Мінскага раёна атруціліся антыфрызам, адзін памёр1

Камунальнікі абурыліся самаробнымі лебедзямі з шынаў

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ4

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

Галоўнае
Усе навіны →