Такое рашэнне прынята 12 чэрвеня па выніках пасяджэння прадстаўнікоў новага і папярэдняга складаў Каардынацыйнай рады. Пасяджэнне прайшло ў анлайн-фармаце, трансляцыя вялася ў ютуб-канале КР.
У пачатку пасяджэння прывітальныя словы сказалі Святлана Ціханоўская і спікера Каардынацыйнай рады папярэдняга склікання Андрэй Ягораў, пасля выступілі прадстаўнікі большасці абраных у Каардынацыйную раду кааліцый.
На пасяджэнні па нейкіх прычынах адсутнічалі і адпаведна не выступалі прадстаўнікі спісаў «Воля», «Еўрапейскі выбар»і «Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду».
За некалькі гадзін да сходу пяць кааліцый КС трэцяга склікання аб'явілі аб намеры сфармаваць працоўныя органы палітычнай структуры, у сувязі з гэтым спісы «Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду», «Еўрапейскі выбар», «Незалежныя беларусы», «Воля» і « Хопіць баяцца» выдалі сумесную заяву.
Лукашэнка пракаментаваў выбары ў Каардынацыйную раду
Наталля Радзіна: Я не бачыла нічога больш бессэнсоўнага і вартага жалю, чым выбары ў Каардынацыйную раду
Павел Лібер: Беларусы і беларускі стварылі сусветны прэцэдэнт анлайн-выбараў
Гурневіч пра выбары ў Каардынацыйную раду: Беларусы паказалі чырвоную картку гульні ў бюракратыю
Названыя 80 асобаў, якія будуць засядаць у новай Каардынацыйнай радзе
Вынікі галасавання ў Каардынацыйную раду: перамог спіс Латушкі з 35%
Каментары
І толькі правы апартуніст спадар Пазьняк праз занятасьць вуду-сурокамі мовы варожасьці (расейскай, зьдзяйсьняецца праз смаленскі партал) ня даў рады заручыцца на хлапца ў адданасьці сацапытанцы
БССР 3.0 ствараюць, каб рэжым меў не аднаго, а двух драпежных супернікаў