Беларусы змогуць пацвярджаць у Польшчы свае атэстаты аб адукацыі
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў папраўкі ў заканадаўчыя акты аб дапамозе грамадзянам Украіны. Але тычацца яны не толькі ўкраінцаў, бо апрача іншага спрашчаюць прызнанне беларускіх дакументаў аб адукацыі, вынікае з прэс-рэлізу на сайце прэзідэнта Польшчы.
Адзначаецца, што атэстат аб адукацыі, атрыманы ў краіне, што дэнансавала міжнароднае пагадненне аб узаемным прызнанні атэстатаў і іншых выдадзеных за мяжой дакументаў, можа быць пацверджаны ў Польшчы.
На стадыі прыняцця новага законапраекта Сеймам намеснік міністра адукацыі Польшчы Іаана Муха адзначала, што папраўка закране прыкладна 5 тыс. беларускіх грамадзян, піша «Позірк».
Узгаданае ў польскім законе пагадненне было падпісанае 28 красавіка 2005 года ў Варшаве. Дакумент вызначаў, што беларускі атэстат аб сярэдняй адукацыі і дыпломы аб прафесійнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, а таксама польскі атэстат сталасці «з’яўляюцца асновай для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы» абедзвюх краін.
25 кастрычніка 2022 года ўрад Беларусі скасаваў пагадненне аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі з Польшчай.
Першая беларуская анлайн-школа ва Украіне пачала набор на новы навучальны год
Некаторыя 11-класнікі, якія плануюць паступаць за мяжу, не могуць атрымаць у Мінадукацыі патрэбную даведку
У Польшчы выявілі «студэнцкую» частку візавага скандалу. Наступствы могуць закрануць і беларусаў
У Мінадукацыі перасталі выдаваць даведкі аб легальнасці атэстатаў
Каментары