Грамадства

Першая беларуская анлайн-школа ва Украіне пачала набор на новы навучальны год

Пра набор на новы навучальны год у Першую беларускую анлайн-школу ва Украіне паведаміла на сваёй старонцы ў сацсетках заснавальніца інстытуцыі, актрыса, музыка, лідар гурта Naka Анастасія Шпакоўская, піша Reform.news.

Культурніцкая дзеячка падзялілася вынікамі працы анлайн-школы за чатыры гады існавання.

«Агулам за чатыры гады працы наша школа дапамагла 217 дзецям з Беларусі у часовай ці пастаяннай магчымасці атрымліваць адукацыю. За час навучання мы здзейснілі тры выпускі навучэнцаў, агулам выдаўшы 42 атэстаты аб базавай адукацыі і 12 аб сярэдняй дзяржаўнага ўзору Украіны», — падзялілася яна.

У школе вучацца беларускія дзеці з 12 краін: Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы, Паўночнай Македоніі, Грузіі, Нямеччыны, Кіпра, Турцыі, Партугаліі, ААЭ і Чарнагорыі. Таксама яна робіць курсы для беларусаў па суботах анлайн, дзе можна далучыцца да беларускай мовы і літаратуры.

Анастасія Шпакоўская падкрэсліла, што інстытуцыя пад яе кіраўніцтвам — адзіная анлайн-школа, якая дае магчымасць вывучаць прадметы беларускага вектара і атрымаць атэстат дзяржаўнага ўзору Украіны.

Першая беларуская анлайн-школа ва Украіне была заснавана ў 2020 годзе. Яна прапаноўвае анлайн адукацыю для вучняў 4-10 класаў. У праграме навучання — беларуская мова і літаратура, паглыбленае вывучэнне англійскай мовы, асновы IT; асноўныя прадметы выкладаюцца па-руску. Сярод выкладчыкаў школы сёння: Рэгіна Часноўская, Васіль Дранько-Майсюк, Алена Каданова, Раман Калугін, Яўгенія Вашчылка ды іншыя адмыслоўцы. Таксама школа прапаноўвае курсы па беларускай мове, літаратуры і гісторыі Беларусі для дзяцей з 10 да 16 гадоў.

Падрабязней пра інстытуцыю — тут.

Каментары

«Лукашэнка першым адчуе катастрофу Пуціна» — Святлана Алексіевіч у вялікай гутарцы ТОК13

«Лукашэнка першым адчуе катастрофу Пуціна» — Святлана Алексіевіч у вялікай гутарцы ТОК

Усе навіны →
Усе навіны

«Наш робат стаяў за спінай Лукашэнкі на Нацыянальным сходзе». Паспяховы IT-бізнэсмен расказаў, чаму з'ехаў з краіны4

У Магілёве старшыня таварыстваў уласнікаў зрабіў грудзі жонцы і палюбоўніцы за грошы, якія збіралі на капітальны рамонт17

«Смаргонь» застаецца ў вышэйшай лізе

У Пінску пабывалі Круты і «Марафон адзінства»2

Тры гарады Беларусі першымі пяройдуць на электробусы4

Па загадзе беларуса ў расійскіх школах выраблялі шапачкі з фольгі для абароны ад НАТА8

Лукашэнка спадзяецца перазапусціць адносіны з Захадам пры Трампе. Вось што напісаў пра яго блізкі паплечнік Трампа14

Максім з Латвіі пераехаў у Беларусь. Цяпер расказвае, як добра, калі частку заробку выдаюць прадуктамі33

Перамогу Трампа ў Пенсільваніі забяспечылі амішы. Хто гэтыя незвычайныя людзі?35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка першым адчуе катастрофу Пуціна» — Святлана Алексіевіч у вялікай гутарцы ТОК13

«Лукашэнка першым адчуе катастрофу Пуціна» — Святлана Алексіевіч у вялікай гутарцы ТОК

Галоўнае
Усе навіны →