Свет22

Сястра Кім Чэн Ына папярэдзіла Сеул «пра небяспечную сітуацыю»

Кім Ё Чжон назвала апраўданай рэакцыю КНДР.

Кім Ё Чжон з братам. Фота: Korean Central News Agency/Korea News Service via AP

Рашэнне Паўднёвай Карэі запусціць прапагандысцкае вяшчанне праз гучнагаварыцелі на мяжы з Паўночнай Карэяй можа прывесці «да вельмі небяспечнай сітуацыі», заявіла намеснік загадчыка аддзела ЦК Працоўнай партыі КНДР Кім Е Чжон, сястра лідара Рэспублікі Кім Чэн Ына.

Паўднёвакарэйскія ўлады ўключылі гучнагаварыцелі ўпершыню з 2016 года, гэта стала адказам на «смеццевую вайну» КНДР: па даных Сеула, з 28 мая паўночнакарэйскі ўрад выпусціў каля 1,6 тыс. паветраных шароў са смеццем, частка з іх прызямлілася ў ваколіцах Сеула і іншых прыгранічных рэгіёнах.

У Паўночнай Карэі заяўляюць, што такім чынам адказваюць на распаўсюд прапагандысцкіх улётак Паўднёвай Карэяй аналагічным метадам.

Кім Ё Чжон назвала апраўданай рэакцыю КНДР. На яе думку, у дзеяннях Пхеньяна, у адрозненне ад Сеула, «не ўтрымліваецца ніякага палітычнага падбухторвання».

«Калі яны будуць раскідваць улёткі і ладзіць правакацыі з дапамогай гучнагаварыцеляў праз мяжу, мы, несумненна, станем сведкамі новай рэакцыі нашай краіны. Я сур'ёзна раю Сеулу неадкладна спыніць небяспечныя ўчынкі, якія могуць прывесці да далейшай канфрантацыі», — цытуе яе ЦТАК.

КНДР планавала спыніць адпраўку шароў 9 чэрвеня, але сітуацыя памянялася, сказала яна, маючы на ўвазе сітуацыю з гучнагаварыцелямі.

Яна дадала, што Паўднёвая Карэя сутыкнецца з «паўсядзённай неабходнасцю збіраць макулатуру», калі распаўсюджванне ўлётак не спыніцца.

Каментары2

  • a.hto.tam.idze
    10.06.2024
    Ізноў лайном кідацца пачнуць?
  • Acab
    10.06.2024
    Дарэчы, чарговы довад на карысьць бязклясавага камуністычнага грамадзтва. Ў той час, як разбэшчаны спажывецтвам раб капіталізма нехтуе выконваць нарматыў сартаваньня на сто фракцыяў, пры камунізьме ня будзе праблемы ўтылізацыі сьмецьця. Яго ўсяляк будуць адпраўляць паветранымі балёнікамі ў трэцяе кола варожасьці, бяз ўсялякага сартаваньня. Нават можа забракнуць сьмецьця на такую шляхетную мэту пры камунізьме

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі3

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтарку лозунга «Стоп таракан» адразу асудзілі завочна, а потым вызвалілі па амністыі4

«Гэта бомба!» Пад Лідай жанчына знайшла зайздросную паляну баравікоў1

У Літве на мяжы з Беларуссю пачынаюцца вучэнні НАТА

У Берліне адкрылі самыя высокія арэлі Еўропы ВІДЭА

У Бабруйску жанчына загінула проста на сваёй кухні

Раман Пратасевіч назваў памер свайго заробку як зваршчыка26

Віталь Гуркоў скончыў спартыўную кар'еру19

«Беларусы хочуць сучаснага бацю». Астапеня пра кандыдата ў прэзідэнты, які задаволіць большасць19

У Старым замку ў Гродне знайшлі сцяну часоў Вітаўта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі3

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →