Свет66

Дзясяткі чарнагорцаў просяць забяспечыць ім трансплантацыю нырак у Беларусі. Але ёсць перашкоды

У Чарнагорыі каля 60 чалавек чакаюць трансплантацыі ныркі. Яны просяць урад аплаціць ім трансплантацыю за дзяржаўны кошт у цэнтры трансплантацыі ў Беларусі, які ўваходзіць у дзясятку найбуйнейшых трансплантацыйных цэнтраў свету, паведамляе «Радыё Свабода».

Трансплантацыя ныркі ў чарнагорскай клініцы

«Мы людзі каля дзвярэй моргу, толькі статыстычна жывыя», — гаворыць Таня Стаянавіч з асацыяцыі «Мужнасць для новага жыцця», апісваючы стан свайго здароўя і здароўя сваіх таварышаў па бядзе.

Яна расказала, што была на дыялізе тры разы на тыдзень на працягу 5 гадоў. «У кагосьці няма праблем, а ў мяне ад яго сур’ёзныя ўскладненні», — кажа жанчына. Паводле яе слоў, пасля працяглага дыялізу яна захварэла на астэапароз, таксама ў яе пачаліся праблемы з сэрцам, парашчытападобнымі залозамі і мозгам.

«Жывога донара ў нас няма, і часу чакаць у нас няма. Практычна кожны дзень у пасведчаннях аб смерці мы бачым некага з нашых суседзяў па пакоі з дыялізнай залы, з якім мы праводзілі гадзіны. Вы не ўяўляеце, як гэта складана», — кажа яна.

Цяпер атрымаць новую нырку ў Беларусі пацыенты з Чарнагорыі могуць толькі платна.

«За пяць гадоў дыялізу я абышлася дзяржаве ў 125 000 еўра. А столькі людзей сядзяць на дыялізе ўжо дзесяць гадоў. Трансплантацыя ў Мінску з іншымі выдаткамі — гэта каля 100 000 еўра», — кажа Таня. Яна спадзяецца, што ўрад Чарнагорыі знойдзе нейкае рашэнне.

Хворыя пацыенты вырашылі прасіць урад аб трансплантацыі ў Беларусі, бо,

згодна з законам аб донарстве органаў, у Беларусі ўсе грамадзяне, якія перажылі смерць мозгу, з'яўляюцца донарамі, за выключэннем выпадкаў, калі сам чалавек пры жыцці або яго родныя напішуць заяву, што яны супраць гэтага.

Аднак Чарнагорыя не мае супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферы медыцыны, да таго ж у 2021 годзе далучылася да санкцый Еўрасаюза.

У Міністэрстве здароўя Чарнагорыі «Радыё Свабода» паведамілі, што пачалі дыпламатычную працу па вывучэнні супрацоўніцтва з клінікай у Мінску з улікам санкцыяў, уведзеных Чарнагорыяй у дачыненні да Беларусі.

Міністр Воіслаў Шымун таксама ўдакладніў, што адпраўка пацыентаў у іншую краіну для перасадкі органаў ад памерлага чалавека жывому не практыкуецца з прычыны сумневаў у паходжанні органаў.

Чарнагорыя з'яўляецца ўдзельніцай Канвенцыі Рады Еўропы аб барацьбе з гандлем органамі і Стамбульскай канвенцыі аб прадухіленні набыцця і продажу органаў і трансплантацыйнага турызму. З прычыны магчымых злоўжыванняў Рада Еўропы стварыла платформу для маніторынгу выездаў на трансплантацыю органаў у іншыя краіны. Чарнагорыя таксама з'яўляецца часткай гэтай платформы.

Каментары6

  • Acab
    06.06.2024
    Чарнагорыя з'яўляецца ўдзельніцай Канвенцыі Рады Еўропы аб барацьбе з гандлем органамі і Стамбульскай канвенцыі аб прадухіленні набыцця і продажу органаў і трансплантацыйнага турызму. З прычыны магчымых злоўжыванняў Рада Еўропы стварыла платформу для маніторынгу выездаў на трансплантацыю органаў у іншыя краіны. Чарнагорыя таксама з'яўляецца часткай гэтай платформы.

    За бракам часу журналісты бастыёну беларусчыны апошні слупок не патлумачылі. Добра, што я, гультаіна, тут.
    Чарнагорцам па-за ўсіма грашовымі праблемамі трэба ад бюракратычнай камісыі атрымаць дазвол на трансплянтацыю ныркі. Візу на жыцьцё
  • Альгерд
    06.06.2024
    Яшчэ ў 2020 Nexta пісаў пра тое, што прасочваюцца звесткі, нібыта яшчэ жывых пацярпелых у ДТЗ маладога узросту ў буйных беларускіх гарадах літаральна "разбіраюць" на "ліквідныя" запчасткі. У сувязі з гэтым статус дыктатарскай Беларусі як чальца дзясяткі найбуйнейшых трансплантацыйных цэнтраў свету выглядае вельмі падазроным. А напісаць ў гісторыі захворвання любую хлусню (у т.л. пра "смерць галаўнога мозгу") для лукашыстаў нічога не каштуе, і дзеянні лукашысцкага мінздрава пад час ковіду гэта даказалі. Бо ў краіне "часам не да законаў".
  • ?
    06.06.2024
    а як з гэтым ва Украіне?

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам3

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам

Усе навіны →
Усе навіны

«Як жа хутка ляціць час». Найлепшыя твіты тыдня4

A1 з канца верасня пачне блакаваць мабільны інтэрнэт у некаторых кліентаў2

У Бешанковічах паставілі скульптуру «Закаханыя» 3

У цэнтры Мінска гарэў гандлёвы цэнтр

МЗС Літвы заявіла, што не атрымлівала ад Мінска прапаноў па нармалізацыі адносін. І назвала некалькі ўмоў8

Усаў расказаў, як трэба было зразумець словы Пазняка пра Лукашэнку і Калеснікаву93

Суперзоркі, дасціпны гумар і заблытаныя забойствы. На экране чацвёрты сезон ледзь не дасканалага дэтэктыва1

«Насралу забілі, калі ён глядзеў прамову Нетаньяху ў ААН». Як Ізраіль падмануў лідара «Хезбалы»12

74-гадовага мужчыну асудзілі за «абразу» і «паклёп» на Лукашэнку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам3

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам

Галоўнае
Усе навіны →