А чаму ўсе на свеце не інвеставалі грошы ў 3D-друк ворганаў - са сваёй жа ДНК? Цяпер бягуць па сумніўныя тэхналогіі і яе выканаўцаў.
Acab
06.06.2024
Чарнагорыя з'яўляецца ўдзельніцай Канвенцыі Рады Еўропы аб барацьбе з гандлем органамі і Стамбульскай канвенцыі аб прадухіленні набыцця і продажу органаў і трансплантацыйнага турызму. З прычыны магчымых злоўжыванняў Рада Еўропы стварыла платформу для маніторынгу выездаў на трансплантацыю органаў у іншыя краіны. Чарнагорыя таксама з'яўляецца часткай гэтай платформы.
За бракам часу журналісты бастыёну беларусчыны апошні слупок не патлумачылі. Добра, што я, гультаіна, тут. Чарнагорцам па-за ўсіма грашовымі праблемамі трэба ад бюракратычнай камісыі атрымаць дазвол на трансплянтацыю ныркі. Візу на жыцьцё
Альгерд
06.06.2024
Яшчэ ў 2020 Nexta пісаў пра тое, што прасочваюцца звесткі, нібыта яшчэ жывых пацярпелых у ДТЗ маладога узросту ў буйных беларускіх гарадах літаральна "разбіраюць" на "ліквідныя" запчасткі. У сувязі з гэтым статус дыктатарскай Беларусі як чальца дзясяткі найбуйнейшых трансплантацыйных цэнтраў свету выглядае вельмі падазроным. А напісаць ў гісторыі захворвання любую хлусню (у т.л. пра "смерць галаўнога мозгу") для лукашыстаў нічога не каштуе, і дзеянні лукашысцкага мінздрава пад час ковіду гэта даказалі. Бо ў краіне "часам не да законаў".
?
06.06.2024
а як з гэтым ва Украіне?
Альгерд
06.06.2024
?, так, былі чуткі, нібыта вялікі сябар Лукашэнкі дэпутат ВР Шаўчэнка таксама зарабляе на накіраванні ўкраінскіх пацыентаў у беларускія клінікі, дзе тыя атрымліваюць органы
Дзясяткі чарнагорцаў просяць забяспечыць ім трансплантацыю нырак у Беларусі. Але ёсць перашкоды
За бракам часу журналісты бастыёну беларусчыны апошні слупок не патлумачылі. Добра, што я, гультаіна, тут.
Чарнагорцам па-за ўсіма грашовымі праблемамі трэба ад бюракратычнай камісыі атрымаць дазвол на трансплянтацыю ныркі. Візу на жыцьцё