Грамадства1515

У ЕГУ адкрыюць свой гістфак

З верасня ў ЕГУ запрацуе новая праграма — бакалаўрыят па гісторыі Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Вядомы гісторык Цімафей Акудовіч лічыць праект першым паўнавартасным беларускім гістфакам у замежжы.

Мэтай праграмы яе стваральнікі называюць падрыхтоўку спецыялістаў, якія мысляць крытычна і гатовыя да інтэграцыі ў міжнародную акадэмічную супольнасць. Абяцаюць праводзіць сумесныя курсы з універсітэтамі-партнёрамі, а таксама вывучаць рэгіянальную і мясцовую гісторыю праз гісторыю асобных гарадоў (Вільня, Гданьск, Львоў) з семінарамі ў партнёрскіх арганізацыях у Гданьску і Львове. Кіраўніца праграмы — прафесарка гісторыі ЕГУ Ірына Раманава. 

Студэнты будуць вучыцца на беларускай і англійскай мовах, даведаюцца, як рабіць даследаванні і прэзентаваць іх. 

«Праграма ставіць на мэце менавіта падрыхтоўку даследчыкаў, якія будуць умець працаваць на еўрапейскім полі. А еўрапейскае гістарычнае поле цалкам сабе самадастатковае. Тут патрэбныя прафесіяналы, якія даследуюць, выдаюць, шукаюць, дыскутуюць, папулярызуюць. І за якасную асэнсаваную працу тут можна атрымліваць цалкам адэкватныя грошы. Ну і кар'еру будаваць. Асабліва цяпер, калі ў гісторыі ў чарговы раз абвастраецца палітычнае вымярэнне. Хапае і праблем, але дзе іх няма», — тлумачыць Цімафей Акудовіч.

Кошт навучання для грамадзян і рэзідэнтаў Беларусі складае 1450 еўра за семестр. Даведацца больш можна тут.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары15

  • user
    06.06.2024
    Почти 3000 евро за курс. Это дороже чем обучение в Германии или Польше. Объективно, никому кроме преподавателей, которые будут получать там зарплату, это не нужно
  • чытаце ўважліва
    06.06.2024
    user, чытаце ўважліва: “Кошт навучання для грамадзян і рэзідэнтаў Беларусі складае 1450 еўра за семестр”.
  • Дармідонт
    06.06.2024
    Вельмі непакоіць, што там будуць выкладаць выпускнікі БДУ: выкладчыцкі склад мусіць быць абсалютна не знаемы з кумаўством і саўковай сістэмай. А то яны зноў саўдэп пабудуюць, хоць і пад іншай вокладкай. Таксама тое вельмі задорага для гуманітарнай адукацыі.

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Усе навіны →
Усе навіны

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?5

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі8

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА13

Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена14

У Беластоку выклікалі «на паядынак» і збілі да страты прытомнасці 16-гадовага беларуса5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Галоўнае
Усе навіны →